№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Расіі ўручылі перакладчыцкі “Оскар”

26 снежня 2009

У Расіі ўручылі перакладчыцкі “Оскар”
У намінацыі “Паэтычны пераклад” перамог Грыгорый Кружкоў, узнагароджаны за пераклады з ангельскай і амерыканскай паэзіі (двухтомнік “Избранные переводы”).

У намінацыі “Празаічны пераклад” лаўрэатам прэміі стала Алена Баеўская, якая атрымала прыз за новы пераклад “Камбрэ” Марсэля Пруста.

У шорт-ліст прэміі таксама ўвайшлі:

Намінацыя “Паэтычны пераклад”

Марк Беларусец, Вольга Седакова – Паўль Цэлан. «Стихотворения. Проза. Письма»;
Марына Барадзіцкая – вершы ангельскіх паэтаў-кавалераў і «Краткие жизнеописания» Джона Обры;
Уладзімір Мікушэвіч – Готфрыд Бэн. «Накануне конца света»;
Яўгеній Салановіч – Джузэпэ Джаакіна Бэлі. «Римские сонеты».

Намінацыя “Празаічны пераклад”

Аляксандр Багданоўскі – Жазэ Сарамагу. «Слепота»;
Уладзімір Башняк – Эдгар Лорэнс Дактароў. «Марш»;
Вольга Дробат – Пэр Пэтэрсан. «Пора уводить коней»;
Наталля Маўлевіч – Філіп Дэлерм. «Пузырь Тьеполо»;
Вадзім Міхайлін – Лоўрэнс Норфалк. «В обличье вепря»;
Васіль Сакалоў – Бора Чосіч. «Роль моей семьи в мировой революции».

Прэмія “Майстар” упершыню ўручалася ў 2006 годзе. Яе прысуджае Гільдыя майстроў літаратуранага перакладу пры падтрымцы Фонда першага прэзідэнта Расіі Барыса Ельцына і часопіса “Иностранная литература”.

Першым лаўрэатам “Майстра” быў Анатоль Гелескул, у 2007 годзе яе атрымалі Аляксандр Рэвіч і Алена Сурыц, а ў 2008 – Міхаіл Ясноў і Аляксандр Лівергант.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

397