№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Глобус Беларусі” па-беларуску

5 студзеня 2010

“Глобус Беларусі” па-беларуску
:

“Вы, пэўна, усе ведаеце сайт “Глобус Беларусі” ці аднайменны дыск-праграму. Гэта – самы поўны ў свеце ілюстраваны збор беларускай архітэктуры, унікальная электронная энцыклапедыя, аналагаў якой не мае ніводная суседняя краіна. Аўтар “Глобуса Беларусі” Андрэй Дыбоўскі першапачаткова выканаў сайт на расійскай мове (аб чым цяпер вельмі шкадуе) па розных прычынах. Найперш таму, што расійскую ён ведае лепей. Андрэй кажа, што калі б пачынаў працу цяпер (а не 8 гадоў таму), то, безумоўна, вынайшаў бы спосаб зрабіць усё па-беларуску.

І сёння Андрэй Дыбоўскі гатовы зрабіць беларускую версію, аднак адзін чалавек гэтага не зробіць фізічна – аб’ём каля 500 тысяч знакаў.

Аднак усе разам мы здолеем зрабіць гэта!

Дамапагчы можа кожны, хто мае хаця б крыху часу і жадання”.

Падрабязнасці і схема праекту ў блогу Г. Лабадзенкі: labadzenka.by
паводле labadzenka.by

Чытайце таксама

536