№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр казачнік Сяргей Казлоў

10 студзеня 2010

Памёр казачнік Сяргей Казлоў
Прычынай яго смерці стала запаленне лёгкіх.

Сяргей Казлоў нарадзіўся 22 жніўня 1939 года ў Маскве. Скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага.

З 1960-х гадоў ён пісаў казкі, многія з якіх леглі ў аснову самых папулярных савецкіх мультфільмаў. Сярод іх “Осенняя рыбалка” (1968), “Страшный, серый, лохматый” (1971), “Как Львенок и Черепаха пели песню” (1974), “Как Ежик и Медвежонок встречали Новый год” (1975), “Трям! Здравствуй!” (1980), “Поросенок в колючей шубке” (1981), “Зимняя сказка” (1981).

“Ежик в тумане” (1975), зняты Юрыем Нарштэйнам па сцэнару Сяргея Казлова, у 2003 годзе быў прызнаны найлепшым мультфільмам усіх часоў і народаў па выніках апытання 140 кінакрытыкаў і мультыплікатараў з розных краінаў.

Акрамя таго, Сяргей Казлоў быў аўтарам многіх празаічных і паэтычных кнігаў, а таксама перакладаў і пераказаў фальклору народаў СССР.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

368