№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Лаўрэатам галоўнай паэтычнай прэміі Вялікабрытаніі стаў Філіп Грос

20 студзеня 2010

Лаўрэатам галоўнай паэтычнай прэміі Вялікабрытаніі стаў Філіп Грос
На радзіме Грос – адметны паэт, але імя яго не вядомае шырока. І ўсё ж перад такімі значнымі асобамі ў сучаснай брытанскай паэзіі, як Эліс Освальд (Alice Oswald), Шэран Олдс (Sharon Olds) і Крыстафер Рэйд (Christopher Reid), журы аддало перавагу яму.

“The Water Table” – зборнік, што адначасова ахоплівае тэмы метафізічныя, палітычныя і рэлігійныя, але ў самым сэрцы яго – тэма вады. У кнізе паэт раскрывае праблемы навадненняў, змены клімату, экалогіі, крохкасці месца чалавецтва на планеце і сутнасці мастацтва.

Паэт Сайман Эрмітыдж (Simon Armitage), што сёлета ўзначальваў журы, заявіў, што конкурс атрымаўся даволі моцным. Суддзі адбіралі лаўрэатаў са спісу ў 98 аўтараў, якія для шорт-ліста быў скарочаны да 10.

Прэмія Эліята была заснаваная ў 1993 годзе на скродкі Валеры Эліят, удавы Т. С. Эліята. Летась пераможцай стала Джэн Хітфілд за зборнік “Nigh-No-Place”. Грашовая частка прэміі складае 15 тысяч фунтаў стэрлінгаў ($24,6 тысячы), што і робіць узнагароду адной з самых буйных паэтычных прэмій у свеце.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

Новыя пераклады сучаснай беларускай літаратуры выйшлі ў Польшчы

Адразу тры кнігі беларускіх аўтараў выйшлі цягам ліпеня ў люблінскім выдавецтве “Warsztaty kultury“.

Абвешчаны доўгі спіс прэміі Шэрмана

Сябры журы перакладчыцкай прэміі імя Карласа Шэрмана вызначылі 12 кніг, якія ўвайшлі ў доўгі спіс у 2018 годзе.

Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Карласа Шэрмана

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана вызначыла доўгі спіс намінантаў: 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах.

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стаў Кадзуа Ісігура.

іншыя навіны
150