№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Мэл Гібсан здыме фільм на старанарвежскай мове

21 студзеня 2010

Мэл Гібсан здыме фільм на старанарвежскай мове
Рэжысёр ужо сабраў экспертаў па дыялектах, каб “падцягнуць” яшчэ адну вымерлую мову. Як вядома, у фільме “Пакуты Хрыстовыя” акторы гаварылі на арамейскай і лаціне, а ў “Апакаліпсісе” ім давялося авалодаць мовай індзейцаў Мая.

“Ангельская, на якой загавораць у фільме, – гэта ангельская, на якой ужо ніколі не будуць гаварыць. І старанарвежская будзе менавіта такой, як у ІХ стагоддзі, – кажа рэжысёр. – Я хачу паказаць рэальнага чалавека таго часу, я хачу вікінга, які вас напалохае. Мне не патрэбны вікінг, які кажа: “Я хачу памерці з мячом у руцэ!” Не магу гэтага чуць. Я хачу ўбачыць таго, каго не бачыў раней, таго, хто нізкім гартанным голасам гаворыць па-старагерманску”.
паводле podrobnosti.ua

Чытайце таксама

376