№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Святая праўда” пераможцаў конкурсу ПЭН-цэнтра

22 студзеня 2010

“Святая праўда” пераможцаў конкурсу ПЭН-цэнтра
Кніга ўяўляе сабой дыптых, які можна чытаць як з аднаго, так і з другога боку. Правы бок складаецца з вершаў і ў меншай ступені прозы маладых беларускіх літаратараў. Левы бок дыптыха змяшчае беларускія пераклады паэтычных і празаічных твораў замежных пісьменнікаў.

Сярод фіналістаў конкурсу, чые творы можна знайсці на старонках кнігі, – Павел Анціпаў, Ірына Барысевіч, Алеся Башарымава, Ірына Бельская, Віталь Быль, Дар’я Вашкевіч, Наталля Давыдоўская, Інна Заікіна, Каця Зыкава, Алена Карп, Ігар Кулікоў, Уладзь Лянкевіч, Алена Пятровіч, Віталь Рыжкоў, Аляксандра Сайко, Алена Талапіла, Анка Упала, Юлія Шадзько і Ганна Янкута.

Укладальнікам і рэдактарам зборніка выступіў Андрэй Хадановіч. Дызайн вокладкі ажыццявіў Віталь Рыжкоў. Акрамя таго, варта згадаць і мастака, чыя карціна ўпрыгожвае беларускую кнігу, – гэта Біл Карман (Bill Carman) .

Падрабязней са зместам зборніка можна пазнаёміцца тут: khadanovich.livejournal.com.

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
258