№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Беларускія пісьменнікі ў венгерскіх перакладах

25 студзеня 2010

Беларускія пісьменнікі ў венгерскіх перакладах
Ва ўступе да беларускага нумара перакладчык Паўфалві Лаёш напісаў, што ў савецкія часы пераклады беларускай літаратуры з’яўляліся «у такіх выданнях, якія ў рэальнасці нават не траплялі ў свет літаратурных кантактаў». Таму наша літаратура і не стала вядомай. На думку венгра, адно выключэнне, праўда, было. «Васіль Быкаў стаў вядомым пісьменнікам, галоўнай тэмай твораў якога была вайна. Ва любым разе Быкаў хаця б неяк тэрытарыяльна вызначыў краіну, хоць і не на культурнай мапе Еўропы, а на дарозе бітваў Берлін-Масква».

«У апошнія гады ў розных венгерскіх выданнях з’явіліся цікавыя беларускія матэрыялы. Але гэта першая беларуская нізка, якая паказвае сучасную беларускую літаратуру з розных бакоў, каб нарэшце скончылася яе дваццацігадовая адсутнасць у Венгрыі», — падсумоўвае Паўфалві Лаёш.

Паглядзець поўны змест «Nagyvilág» можна тут.
паводле nn.by

Чытайце таксама

420