№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвясцілі самых папулярных пісьменнікаў Еўропы

26 студзеня 2010

Абвясцілі самых папулярных пісьменнікаў Еўропы
Сёлета швед Стыг Ларсан (памёр у 2004 годзе), аўтар дэтэктыўнай трылогіі “Міленіум” (Millenium), ачоліў спіс самых чытаных пісьменнікаў, прыняўшы пальму першынства ў Халеда Хасэйні, які ў 2008 годзе быў лідэрам продажу, але сёлета не трапіў нават у пяцідзесятку. Трылогія Ларсана – бэстсэлер у пяці краінах Еўропы: Вялікабрытаніі, Гішпаніі, Нідэрландах, Францыі і Італіі. Другое месца ў спісе самых папулярных належыць Стэфані Маер, чыя кніжная серыя “Сутонне” (Twilight) займае найвышэйшыя пазіцыі ў Германіі, Гішпаніі, Вялікабрытаніі, Швецыі і Італіі. Дэн Браўн знаходзіцца на трэцім месцы. Што, па меркаванні The Bookseller, абумоўлена познім з’яўленнем на кніжным рынку яго нашумелай ужо кнігі “Згублены сімвал” (The Lost Symbol). Кніга выйшла толькі ўвосень.

Рэйтынгі таксама cведчаць, што сярод найбольш прадаваных аўтараў чытачы аддаюць перавагу англамоўным пісьменнікам. Сярод 50 найпапулярнейшых 21 з іх піша па-ангельску. У дваццатцы ж англамоўных пісьменнікаў – 10.

Такім чынам, дзесятка найпапулярнейшых у Еўропе аўтараў у 2009 годзе:

1 Стыг Ларсан (Stieg Larsson)
2 Стэфані Маер (Stephenie Meyer)
3 Дэн Браўн (Dan Brown)
4 Паўла Джардана (Paolo Giordano)
5 Карлас Луіс Зафон (Carlos Ruiz Zafón)
6 Каміла Лэкберг (Camilla Läckberg)
7 Герман Кох (Herman Koch)
8 Тацяна дэ Роснай (Tatiana de Rosnay)
9 Генінг Манкел (Henning Mankell)
10 Джон Грышам (John Grisham)
паводле thebookseller.com

Чытайце таксама

338