№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Галоўным лаўрэатам брытанскай прэміі Коста стаў паэт

27 студзеня 2010

Галоўным лаўрэатам брытанскай прэміі Коста стаў паэт
Крыстафер Рэйд стаў чацвертым паэтам у гісторыі прэміі Коста (уручаецца з 1971), які атрымаў гэтую ўзнагароду. У розныя гады Коста ўручалася такім знаным брытанскім паэтам, як Дуглас Дан, Тэд Х’юіс і Шэймас Хіні.

Зборнік вершаў “A Scattering” прынёс Рэйду 30 000 фунтаў стэрлінгаў і нашмат большую чытацкую аўдыторыю. Пры тым што дагэтуль кніга прадалася накладам у менш чым 1000 асобнікаў.

Раманістка Джазэфіна Гарт, старшыня журы, ахарактарызавала зборнік пераможцы наступным чынам: “добрае мяжуе з вялікім”. Пад вялікім, як прызналася Гарт, яна мае на ўвазе паэзію Ейтса і Браўнінга. “Гэта ашаламляльны твор, і ўсе нашы сябры журы лічаць, гэта кніга, якую б мы раілі для прачытання кожнаму”, – дадала яна.

Шасцідзесяцігадовы паэт прысвяціў зборнік сваёй памерлай ад рака жонцы. “A Scattering” складаецца з чатырох паэтычных цыклаў. Першы з іх напісаны, калі яго жонка яшчэ была жывою, а астатнія тры, калі яе ўжо не стала.

Як паэт Крыстафер Рэйд адбыўся даўно. З 1991 па 1999 год ён працаваў рэдактарам паэзіі ў выдавецтве Faber and Faber, і на яго рахунку ўжо тры паэтычныя прэміі. Але, натуральна, прэстыж прэміі Коста нашмат большы.

Галоўны лаўрэат прэміі Коста абіраецца з пераможцаў у пяці намінацыях: раман, дэбютны раман, паэзія, біяграфія і кніга для дзяцей. Да апошняга моманту фаварытам на атрыманне прэміі лічыўся раманіст Колэм Тайбін.
паводле guardian.co.uk

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
276