№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Расійскую прэмію “НОС” атрымала Алена Элтанг

31 студзеня 2010

Расійскую прэмію “НОС” атрымала Алена Элтанг
У шорт-ліст прэміі “НОС” уваходзілі кнігі:

— Андрэй Аствацатураў. «Люди в голом»;
— Таццяна Бачарова. «Новочеркасск: кровавый полдень»;
— Леў Гурскі. «Роман Арбитман»;
— Сяргей Носаў. «Тайная жизнь петербургских памятников»;
— Андрэй Сцяпанаў. «Сказки не про людей»;
— Алена Элтанг. «Каменные клены».

Усіх фіналістаў запрасілі на дэбаты з нагоды выбару пераможцы. Акрамя таго, у выбарах лаўрэата ўдзельнічалі сузаснавальнікі Фонда Міхаіла Прохарава Ірына Прохарава, прэзідэнт прэміі “НОС”, журналіст і сябра Грамадскай палаты Мікалай Сванідзэ, старшыня журы прэміі “НОС”, сацыёлаг і гісторык культуры Аляксей Левінсон.

Грашовы прыз для пераможцы складае 700 тысяч расійскіх рублёў, па 40 тысяч – усім фіналістам. Яшчэ адзін прыз (200 тысяч рублёў) па выніках чытацкага галасавання на сайце прэміі атрымаў Уладзімір Сарокін за раман “Сахарный Кремль”.

Літаратурная прэмія “НОС” (Новая словесность) была заснаваная дабрачынным Фондам Міхаіла Прохарава ў сакавіку 2009 году. Галоўнымі задачамі прэміі былі заяўленыя “выяўленне і падтрымка новых трэндаў у сучаснай мастацкай славеснасці на рускай мове”, а таксама ўдасканаленне “інстытуту грамадскай крытыкі шляхам мадэрнізацыі жанру літаратурнай прэміі”. У конкурсе на атрыманне прэміі ўдзельнічаюць празаічныя творы любых жанраў, ад традыцыйных раманаў да эксперыментальнай прозы і зборнікаў апавяданняў.

Некаторыя паэтычныя творы Алены Элтанг на беларускую перакладаў Андрэй Хадановіч: khadanovich.livejournal.com/140686.html
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Арсенневай

У шорт-ліст прэміі імя Наталлі Арсенневай 2018 увайшлі дзевяць паэтычных кніг

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стаў Кадзуа Ісігура.

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
128