№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Мінску пройдзе міжнародны кніжны кірмаш

1 лютага 2010

У Мінску пройдзе міжнародны кніжны кірмаш
Ганаровым госцем сёлета будзе Францыя. Гэта першая краіна з Заходняй Еўропы, якая атрымала такі статус. Да гэтага ім ганараваліся Казахстан, Ізраіль і Расія.

Падчас выставы запланаванае правядзенне некалькіх буйных прэзентацый з удзелам замежных пісьменнікаў. Але арганізатары не спяшаюцца раскрываць іх прозвішчы. Вядома пакуль, што прыедзе расійскі літаратар Міхаіл Велер.

11 лютага адбудзецца міжнародны круглы стол, прысвечаны стасункам паміж беларускімі і замежнымі пісьменнікамі. Удзел у ім возьмуць прадстаўнікі з Латвіі, Літвы, Расіі, Таджыкістана, Францыі. У межах круглага стала будуць прэзентаваныя пераклады на таджыкскую мову кніг беларускіх аўтараў – Міколы Мятліцкага, Юрыя Сапажкова і Сяргея Трахімёнка.

Такая выстава-кірмаш адметная тым, што ў беларускай сталіцы збіраюцца не толькі айчынныя выдаўцы, але і замежныя. І калі, да прыкладу, у Беларусі літаратура па-ўкраінску не выходзіць, а патрэба такая ёсць, то можна набыць яе непасрэдна ва ўкраінскіх выдаўцоў. Акрамя гэтага, тут кнігі прадаюцца без гандлёвай накруткі.

А дырэктар «Белкнігі» Юрый Хмыроў паабяцаў, што на выданне, якога не будзе ў продажы на кірмашы, можна будзе пакінуць замову. І яе задаволяць.

Ганаровым госцем на наступнай выставе ў Мінску будзе Германія. Пакуль гэтая краіна вырашае, якім чынам сябе прадставіць, арганізатараў турбуе іншая праблема. Яны задаюцца пытаннем: «Дзе пройдзе ХVІІІ Мінская міжнародная выстава-кірмаш?». Бо ў выставачным комплексе «БелЭКСПА» (вул. Янкі Купалы, 27) выдаўцы збяруцца апошні раз. Ужо сёлета будынак плануюць знесці, а на яго месцы ўзвядуць гатэль.
паводле nn.by

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
252