№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Страсбург асудзіў Турцыю за забарону рамана Гіёма Апалінэра

17 лютага 2010

Страсбург асудзіў Турцыю за забарону рамана Гіёма Апалінэра
Такім чынам быў задаволены пазоў выдаўца Рахмі Акдаса (Rahmi Akdas), які апублікаваў пераклад кнігі на турэцкую мову ў 1999 годзе. Пасля гэтага на радзіме ён быў прызнаны вінаватым у злачынствах супраць маральнасці і аштрафаваны на 1100 еўра. Акрамя таго, турэцкі суд загадаў знішчыць увесь тыраж рамана Апалінэра.

Еўрасуд адзначыў, што кожная дзяржава мае права абараняць асновы маралі, аднак толькі ў тым выпадку, калі гэта сапраўды патрабуецца. "Палкі" ж выйшлі больш за стагоддзе таму і за гэты час сталі часткай еўрапейскага літаратурнага канону. Паводле меркавання суду, пакаранне ў выглядзе штрафу і знішчэнне тыражу не адпавядаюць заяўленай мэце – барацьбе за маральнасць.

У "Адзінаццаці тысячах палак" (часам назву таксама перакладаюць як "Адзінаццаць тысяч дубцоў") прысутнічаюць эпізоды садысцкага і гомасэксуальнага характару, а таксама сцэны педафіліі і некрафіліі. У Францыі раман быў забаронены да 1970 году.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

іншыя навіны
209