№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У ЗША выйшла кніга пра беларуска-габрэйскіх літаратараў

23 лютага 2010

У ЗША выйшла кніга пра беларуска-габрэйскіх літаратараў
(як Марк Шагал, які ў дадатак з’яўляецца аўтарам публіцыстычных артыкулаў і вершаў, прысвечаных Віцебску).

На старонках выдання – габрэі, ураджэнцы Беларусі, якія зрабілі ўнёсак у беларускую, ідышскую, іўрыцкую і расійскую культуры. Тут кароткія звесткі пра ключавую постаць беларускай літаратуры Змітрака Бядулі і аднаго з пачынальнікаў справы перакладу з нямецкай на беларускую Юлія Таўбіна, пра тых, каго прызналі класікамі ідышскай літаратуры, пра капыльца Мэндэле Мойхер-Сфорыма і смаргонца Мойшэ Кульбака. Тутсама – імёны і біяграфічныя нататкі пра тых, хто распачынаў справу адраджэння культуры, заснаванай на старагабрэйскай мове, як рэаніматар гутарковага іўрыту і незаступны рэдактар легендарнай ізраільскай газеты "Га-Цві" Эліэзэр Бэн-Егуда з мястэчка Лужкі. У кнізе "Беларуска-яўрэйскія пісьменнікі ХХ стагоддзя" не забытыя і тыя, хто разнастаіў расійскую літаратуру, у іх ліку мінскі паэт Веніямін Блажэнны і аўтар шчымлівай прозы пра сталінскія ГУЛАГі Леў Разгон, ураджэнец Горак.

Паколькі гэтая кніга першапачаткова прызначалася для англамоўнага чытача, у сваёй прадмове Зіна Гімпелевіч каротка і папулярна тлумачыць ключавыя падзеі гісторыі Беларусі апошніх двух стагоддзяў, які сфармавалі аблічча сучаснай Беларусі ў цэлым і беларуска-габрэйскіх стасункаў у прыватнасці: падзел Рэчы Паспалітай, увядзенне мяжы аселасці, забарона царскай уладай беларускай мовы, стварэнне на тэрыторыі Беларусі габрэйскіх і беларускіх палітычных партыяў, рэвалюцыя 1905 году і пагромы, утварэнне БНР і БССР, індустрыялізацыя, Халакост.

Энцыклапедыя двухмоўная (беларускі тэкст папярэднічае ангельскаму). Пададзеныя фотаздымкі літаратараў з подпісамі на беларускай лацінцы.

Зіна Гімпелевіч. Беларуска-яўрэйскія пісьменнікі ХХ стагоддзя: паходжанне, гісторыя, дыскурс і біяграфіі. Цэнтр беларускіх даследванняў. Канзас: Southwestern College Academic Press. 2010, – 256 с.
паводле nn.by

Чытайце таксама

405