№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Беларусі вызначыліся лаўрэаты дзвюх літаратурных прэмій

28 лютага 2010

У Беларусі вызначыліся лаўрэаты дзвюх літаратурных прэмій
Пра вынікі прэмій паведамілі ў сваіх блогах іх заснавальнікі – Алесь Аркуш і Адам Глобус.

Прэмія “Гліняны Вялес”, створаная ў 1993 годзе Таварыствам вольных літаратараў, уручаецца штогод за найлепшую мастацкую кнігу. Старшыня арганізацыйнага камітэту – Алесь Аркуш. У розныя гады ўладальнікамі глінянага стода беларускага апекуна мастацтваў рабіліся Ігар Бабкоў, Людміла Сільнова, Алесь Разанаў, Славамір Адамовіч, Уладзімер Арлоў, Альгерд Бахарэвіч і іншыя. У 2008 годзе прэмію атрымаў Барыс Пятровіч за кнігу “Жыць не страшна”. У шорт-ліст прэміі за 2009 год, акрамя рамана Віктара Казько, уваходзілі празаічныя кнігі Уладзіслава Ахроменкі і Максіма Клімковіча (“Праўдзівая гісторыя Кацапа, Хахла і Бульбаша”), Уладзіміра Някляева (“Цэнтр Еўропы”), Андрэя Федарэнкі (“Нічые”), а таксама кніга паэзіі і літаратурнай эсэістыкі Міхася Скоблы “Акно для матылькоў”. Па словах Алеся Аркуша, “сёлета вырашальным пры вызначэньні лаўрэата сталі крытычныя і літаратуразнаўчыя артыкулы аўтарытэтных беларускіх крытыкаў і літаратуразнаўцаў, перадусім Міхася Тычыны”.

Літаратурная прэмія за найлепшую беларускую кнігу “Залатая літара”, заснаваная ў 2004 годзе, уручаецца штогод яе стваральнікам Адамам Глобусам. Пры выбары лаўрэата А. Глобус кіруецца сваімі асабістымі сімпатыямі, а таксама ўлічвае меркаванне інтэрнэт аўдыторыі: у мінулым наведнікаў сайта litara.net, а цяпер свайго блога на платформе livejournal.com. Раней “Залатую літару” атрымлівалі Аксана Бязлепкіна; Анатоль Івашчанка, Ганна Кісліцына і Андрэй Хадановіч; Ігар Бабкоў; Уладзімер Арлоў; Севярын Квяткоўскі і Сяргей Харэўскі; Міраслаў Адамчык. Сярод сёлетніх прэтэндэнтаў на прэмію таксама былі Сяргей Календа ("Помнік атручаным людзям"), Уласік Смаркач і Сірошка Пістончык ("йопыты”), Артурас Шыланскас ("Зборнік хайку").

Чытайце таксама

347