№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Дапаможам талакой Сяргею Вітушку выдаць кнігу!

1 сакавіка 2010

Дапаможам талакой Сяргею Вітушку выдаць кнігу!


У выніку хваробы сп. Сяргей згубіў зрок. Але ён ня здаўся. Зараз падрыхтаваў кнігу казак, якая будзе цікавая як дзецям, так і дарослым.

Агульны кошт выданьня складае каля 4 тысяч эўра. Давайце талакою дапаможам выдаць кнігу.

Грошы можна ахвяраваць на асабісты рахунак Сяргея Вітушкі:

Swedbank

GEDIMINO, 26 VILNIUS

LT52 7300 0100 0176 4423


Напісаць Сяргею Вітушку можна на адрас: talakoviec@tut.by

Беларуская Нацыянальная Памяць пачала збор сродкаў сярод беларусаў Польшчы. Пачатак быў пакладзены на беларускай дыктоўцы 21 лютага, сабрана 312 злотых. Учора, 25 лютага, два беларускія студэнты з Беластоку перадалі на друк кнігі 80 злотых. На сёньня агулам маем 392 злотых.

Грошы можна пераслаць непасрэдна на рахунак, альбо перадаць праз БНП, калі Вы ў Польшчы.

Гэтая кніга патрэбна Беларусі, усім нам і нашым дзецям!

Сачыць за падрабязнай інфармацыяй па збору сродкаў можна тут.
паводле arche.by

Чытайце таксама

300