№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны лонг-ліст расійскай прэміі "Нацбэст"

2 сакавіка 2010

Абвешчаны лонг-ліст расійскай прэміі


Кандыдатуры на атрыманне прэміі былі высунуты 53 намінатарамі, у кола якіх увайшлі выдаўцы, літаратурныя крытыкі і ўласна пісьменнікі. Сваіх фаварытаў назвалі Марыя Арбатава, Леў Данілкін, Павел Басінскі, Галіна Юзэфовіч, Захар Прылепін і іншыя. Сем кандыдатур высунулі карыстальнікі Livejournal.

У спіс сярод іншых патрапілі творы Рамана Сенчына, Цімура Кібірава, Віктара Пялевіна, Валера Панюшкіна.

У склад Вялікага журы прэміі ўвайшлі 17 чалавек. Малое журы і шорт-ліст "Нацбэста" павінны быць названы 22 красавіка. Уручэнне прэміі пройдзе 6 чэрвеня 2010 года ў Санкт-Пецярбургу.

Прэмія "Нацбэст" была заснаваная ў 2000 годзе. У розныя гады лаўрэатамі станавіліся Леанід Юзэфовіч (2001), Аляксандр Проханаў (2002), Гарос-Еўдакімаў (2003), Віктар Пелевін (2004), Міхаіл Шышкін (2005), Дзмітры Быкаў (2006), Ілья Баяшоў (2007), Захар Прылепін (2008), Андрэй Геласімаў (2009).

Арганізатары прэміі заснавалі жж-суполку natsbest, дзе кожны блогер можа намінаваць свайго кандыдата на прэмію і абгрунтаваць сваё меркаванне кароткай рэцэнзіяй. Таксама ў жж стартуе праект НацWorst: выбары найгоршай (=самай пераацэненай) кнігі года паводле меркавання жж-карыстальнікаў.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

335