№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Дзіцячая кніга расійскамоўнай беларускі выйшла па-ўкраінску

3 сакавіка 2010

Дзіцячая кніга расійскамоўнай беларускі выйшла па-ўкраінску


«Нашае выдавецтва цэніць у тэкстах для юнацтва лёгкую манеру, датрыманы стыль, дынамічны сюжэт і магчымасць суперажываць апаведзенаму. Усё гэта ў кнізе Мядзведзевай «Шкляны, алавянны, драўляны» ёсць», — кажа Ўладзімір Брыскін, кіраўнік вініцкага выдавецтва «Тэза», якое спецыялізуецца на выданні фантастычнай і дзіцячай літаратуры па-ўкраінску.

«Шкляны, алавянны, драўляны» — казка для падлеткаў і дарослых з элементамі фэнтэзі для падлеткаў і дарослых пра прыгоды прынцэсы Янтарыны. Акрамя яе ў кнігу ўвайшлі аповесць і колькі апавяданняў беларускай пісьменніцы.

Міжнародны конкурс рукапісаў «Дзіцячы партал» праводзіцца ва Ўкраіне штогод. Конкурс асацыяваны з асамблеяй фантастыкі ў Кіеве «Партал». Конкурс прымаў тэксты на любых мовах, зразумелых журы: украінскай, беларускай, ангельскай, польскай і расійскай. Мядзведзева даслала свой рукапіс у катэгорыю «13+» (кнігі для падлеткаў) і ў 2007 перамагла, заслужыўшы пры гэтым права выдаць уласную кнігу.

Кніга выйшла нядаўна, і пакуль што зарана казаць пра паспяховасць. Калі арыентавацца на водгукі чытачоў, дык яны дыяметральна процілеглыя. Хтосьці лічыць, што выдавецтву пашчасціла адкрыць новае імя ў літаратуры, хтосьці наракае, што ў кнізе ўсё другаснае. Але як сцвярджаюць выдаўцы, гэткі розгалас сведчыць пра «неардынарнасць таленту».

Кацярына Мядзведзева нарадзілася ў 1980 г. у Брэсце. Закончыла філалагічны факультэт Брэсцкага ўніверсітэту па спецыяльнасці «расійская філалогія». Піша казкі, апавяданні, вершы. Друкавалася дома (часопіс «Нёман»), а таксама за мяжой (калектыўны зборнік прозы «Там, дзе неба сыходзіцца з зямлёю», ЗША) (паэтычны зборнік «Снежны камяк»). У 2009 г. Мядзведзева перамагла ў агульнабеларускім конкурсе маладых літаратараў, які праводзіўся афіцыйным Саюзам пісьменнікаў Беларусі сумесна з Расійскім таварыствам.

«Выдавацца на Беларусі мне не прапаноўвалі, — кажа Кацярына Мядзведзева. — А вось на Ўкраіне - так. Супраца з украінскай «Тэзай» будзе працягвацца. Спадзяюся, неўзабаве з’явіцца кніга казак на расійскай мове».

Цяпер да выдання рыхтуецца другая кніга беларускай аўтаркі «Жовті шкарпетки для спадкоємця» («Жоўтыя шкарпэткі для спадкаемцы»).
паводле nn.by

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Абвешчаны кароткі спіс Прэміі Шэрмана

Сёння, у Сусветны lзень перакладчыка, стаў вядомы кароткі спіс прэміі імя Карласа Шэрмана.

Нобелеўскую прэмію па літаратуры атрымаў Кадзуа Ісігура

Сёлета лаўрэатам Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры стаў Кадзуа Ісігура.

Абвешчаны доўгі спіс Прэміі Карласа Шэрмана

Журы прэміі імя Карласа Шэрмана вызначыла доўгі спіс намінантаў: 22 кнігі, перакладзеныя з 9 моваў 26 перакладчыкамі, выдадзеныя ў 9 выдавецтвах.

іншыя навіны
212