№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

"Дзеяслоў" распачаў галасаванне за найлепшую публікацыю ў 2009 годзе

3 сакавіка 2010



Гэтым разам у інтэрнэт-галасаванцы могуць удзельнічаць не толькі зарэгістраваныя ўдзельнікі сацыяльнай сеткі livejournal.com, а ўсе без абмежавання карыстальнікі інтэрнэту.

Прэмія “Залаты апостраф” была заснаваная ў 2003 годзе і ўручаецца за публікацыі ў часопісе “Дзеяслоў” у трох намінацыях: “Проза”, “Паэзія”, “Дэбют”. У розныя гады лаўрэатамі прэміі станавіліся Усевалад Сцебурака, Глеб Лабадзенка, Леанід Дранько-Майсюк, Андрэй Хадановіч, Уладзімір Някляеў, Віталь Рыжкоў і іншыя беларускія літаратары.

Азнаёміцца з тэкстамі, а таксама прагаласаваць за ўлюбёную публікацыю можна ў жж-суполцы часопіса.

Чытайце таксама

319