№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Назвалі найлепшую кнігу-падарунак

4 сакавіка 2010

Назвалі найлепшую кнігу-падарунак
Прадказаць пераможцу было няцяжка: на першым месцы – цыкл Джоан Роўлінг пра Гары Потэра. Патэрыяне саступіў нават «Код да Вінчы» Дэна Браўна. «Змярканне» ідзе толькі на пятым месцы.

Апытанне было прымеркаванае да Сусветнага дня кнігі (23 красавіка), у ім удзельнічала больш за тысячу чалавек ва ўзросце ад 16 да 64 гадоў. Тры чвэрці рэспандэнтаў хаця б аднойчы на працягу апошняга года абіралі ў падарунак кнігу.

У топ-10 трапіла шмат нон-фікшн, уключна са справаздачай камісіі па расследаванні тэрактаў 11 верасня. У рэйтынгу таксама мемуары Абамы і бестсэлер галоўнага атэіста планеты Рычарда Докінза. Пры гэтым Бібліі ў спісе не аказалася.

Лепшыя кнігі-падарункі для моладзі:

1. Цыкл «Гары Потэр» - Джоан Роўлінг;
2. «Код да Вінчы» - Дэн Браўн;
3. «Чаму ў пінгвінаў не мерзнуць лапы? І яшчэ 114 пытанняў, якія паставяць у тупік любога вучонага »- часопіс New Scientist;
4. «Кароткая гісторыя амаль ўсяго на свеце» - Біл Брайсан;
5. Цыкл «Змярканне» - Стэфані Маер;

6. «Даганяючы вецер» - Халед Хасэйні;
7. Справаздача камісіі па расследаванні тэрактаў 11 верасня;

8. «Вы - тое, што вы ясце: план, які зменіць ваша жыццё» - Джыліан Макей;

9. «Бог як ілюзія» - Рычард Докінз;

10. «Мары майго бацькі» - Барак Абама.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

345