№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Інстытут Гётэ падарыў брэсцкай бібліятэцы 200 кніг

12 сакавіка 2010

Інстытут Гётэ падарыў брэсцкай бібліятэцы 200 кніг


Гэта больш за 200 кніг сучасных нямецкіх выдавецтваў, у тым ліку энцыклапедычная, даведкавая, краіназнаўчая літаратура. З кніжнай калекцыяй азнаёміла працаўнікоў і чытачоў бібліятэкі дырэктар Інстытута Гётэ ў Менску Катрын Освальд-Рыхтар.

Як паведаміла намесніца дырэктара па бібліятэчнай працы Брэсцкай абласной бібліятэкі Галіна Бурына, гэта не першы кніжны дарунак інстытута. У фондах бібліятэкі ўжо ёсць каля 400 асобнікаў кніг, падораных Інстытутам Гётэ ў Менску.

"Наша бібліятэка супрацоўнічае з інстытутам з сярэдзіны 90-х гадоў і найбольш актыўна ў апошнія пяць гадоў, — адзначыла Бурына. — За гэты час мы рэалізавалі шэраг сумесных праектаў, асноўная задача якіх — папулярызацыя ў рэгіёне нямецкай культуры".

У цырымоніі перадачы кніг прынялі ўдзел прадстаўнікі Інстытута Гётэ ў Менску і амбасады Нямеччыны.
паводле naviny.by

Чытайце таксама

343