№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйшаў 44-ы "Дзеяслоў"

16 сакавіка 2010

Выйшаў 44-ы
У празаічнай частцы часопіса друкуюцца творы Леаніда Дайнэкі, Юрыя Несцярэнкі, Сяргея Календы і Кастуся Траўня.

У рубрыцы "Дэбют" -- Франак Вячорка і Васіль Панкратаў.

Замежная літаратура прадстаўленая ў выданні пачаткам раману Тоні Парсанз (пераклад V.K.) і апавяданнямі балгара Георгі Гаспадзінава (Пераклад да публікацыі падрыхтавалі Вольга Коўш і Сяргей Сматрычэнка).

Цалкам са зместам 44-га нумару "Дзеяслова" можна пазнаёміцца тут.

Чытайце таксама

554