№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Штонядзелю – “Геніюш верш”

19 сакавіка 2010

Штонядзелю – “Геніюш верш”
У праграме акцыі – чытанне і абмеркаванне любімых твораў легендарнай беларускай паэткі. Распавядае дырэктарка “кнігарніЎгалярэі” Аляксандра Дынько:

“Мы хацелі б прадставіць не проста творчасць Ларысы Геніюш, а ейную постаць так, нібыта яна жывая, нібыта яна з намі, прадставіць такой блізкай да кожнага беларуса”.

Спадарыня Дынько прапануе не проста прыйсці на сустрэчу, а прынесці з сабой нейкія рэчы, звязаныя з асобай паэткі. Лісты, кнігі, фотаздымкі можна будзе пакінуць на адмысловым стэндзе, каб іх пабачылі ўдзельнікі наступных імпрэзаў.

Кожны раз на імпрэзе будзе адмысловы госць. Першым арганізатары запрасілі гісторыка Міхася Чарняўскага. У ягоным архіве захавалася шмат рукапісаў Ларысы Геніюш. У свой час ён вывез з Зэльвы, дзе пасля вызвалення з ГУЛАГу ў 1956 годзе жыла паэтка, ейныя ўспаміны, якія потым былі надрукаваныя пад назовам “Споведзь”. У нядзелю спадар Чарняўскі прачытае несапсаваны савецкай цэнзурай верш “Зубры”, на арыгінале якога Ларыса Геніюш напісала прысвячэнне Зянону Пазьняку.

Арганізатары разлічваюць, кажа Аляксандра Дынько, што імпрэзы ў “кнігарніЎгалерэі” прывабяць тых, якія ніколі не чыталі вершаў легендарнай паэткі, бо творчасць яе не вывучаецца ў беларускіх школах”.

“Магчыма, гэта будуць людзі, якія да гэтага ня ведаюць пра яе існаванне. І мне хацелася б, каб як найбольш было такіх людзей сярод слухачоў”.

2010 год нацыянальная грамадскасць краіны абвясціла годам Ларысы Геніюш, і, пачынаючы ад 21 сакавіка, цягам году літаратурныя сустрэчы ў “кнігарніЎгалерэі”, якая месціцца на праспекце Незалежнасці, 37а, будуць ладзіцца штонядзелі. Пачатак а 15 гадзіне.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
249