№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Прэзентацыя факсімільнага выдання «Нашай Нівы»

22 сакавіка 2010

Прэзентацыя факсімільнага выдання «Нашай Нівы»
— газеты, якая стала сімвалам беларускага нацыянальнага адраджэння.

У імпрэзе бяруць удзел вядомыя дзеячы навукі і культуры Беларусі — Уладзімір Конан, Валянціна Лемцюгова, Віталь Скалабан, Янка Саламевіч, Адам Мальдзіс, Аляксандр Лукашанец, Анатоль Сідарэвіч, Станіслаў Рудовіч ды іншыя.

З нагоды мерапрыемства ў бібліятэцы арганізавана выстава «Газета‑легенда». На ёй прадстаўлены дакументы з фондаў аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі: арыгінальныя нумары «Нашай нівы» за 1906—1914 і 1920 гг., выдадзеныя на беларускай мове кірыліцкім і лацінскім шрыфтам. Газетам амаль 100 гадоў, яны нясуць на сябе адбіткі часу. На старонках газет можна ўбачыць першыя публікацыі Янкі Купалы (паэмы «Курган», «Бандароўна»), Якуба Коласа (вершы, апавяданні, урыўкі з паэмы «Новая зямля»), Максіма Багдановіча, Цёткі, лепшыя дарэвалюцыйныя вершы і артыкулы Змітрака Бядулі, Максіма Гарэцкага. На некаторых старонках белыя плямы — сведчанне забароны публікацый.

У экспазіцыі адлюстравана кнігавыдавецкая дзейнасць «Нашай нівы»: «Апавяданні» Якуба Коласа (1912 г.), «Вянок» Максіма Багдановіча (1913 г.), а таксама штогадовыя «Календары «Нашай нівы», (1912—1914 гг.); »Зборнік Нашай нівы» (1912 г.), «Калядная пісанка» (1913 г.) і інш.
паводле nn.by

Чытайце таксама

374