№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Памёр пісьменнік Кастусь Тарасаў

22 сакавіка 2010

Памёр пісьменнік Кастусь Тарасаў


Кастусь Тарасаў нарадзіўся 10 кастрычніка 1940 году ў Менску.

Пасля заканчэння сярэдняй школы (1957) на працягу трох гадоў працаваў слесарам-зборшчыкам на Менскім механічным заводзе, калектарам у Паўночна-Заходняй гэоляга-разведачнай экспедыцыі, слесарам-мантажнікам у арганізацыі «Спецэлеватармельбуд». Вучыўся на хімічным факультэце Беларускага палітэхнічнага інстытуту (1960-1965). Па заканчэньні інстытуту працаваў майстрам шкловарэння на шклозаводзе «Неман», тэхнолагам на віцебскім заводзе «Маналіт». Быў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі ў выдавецтве «Вышэйшая школа» (1967-1975), журналістам па дамове і загадчыкам аддзелу прапаганды і агітацыі газэты «Знамя юности» (1975-1977), рэдактарам аддзелу мастацтва і крытыкі часопісу «Неман» (1977-1983), спецыяльным карэспандэнтам газэты «Літаратура і мастацтва» (1986-1988). З 1990 г. -- адказны сакратар часопіса «Спадчына». Працаваў на кінастудыі «Беларусьфільм», у газэце «Свабода». Апошнія месяцы друкаваў гістарычныя нарысы ў «Новым часе».

У друку з мастацкім творам выступіў упершыню ў 1976 годзе (аповесць «Следственный эксперимент», часопіс «Неман»). Пісаў на расейскай і беларускай мовах. Аўтар кніг аповесцяў «День рассеяния» (1980), «В час Стрельца» (1981), «Странствие в тесном кругу» (1986), «Погоня на Грунвальд» (Масква, 1986), зборніка гісторыка-літаратурных эсэ «Памяць пра легенды» (1984, пашыранае выданьне на беларускай мове ў 1990).
паводле svaboda.org

Чытайце таксама

521