№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уладзімір Арлоў вылучаны на прэмію “Еўрапейскі паэт свабоды”

23 сакавіка 2010

Уладзімір Арлоў вылучаны на прэмію “Еўрапейскі паэт свабоды”


Прэмія “Еўрапейскі паэт свабоды” – гэта новая ініцыятыва, якая нарадзілася сёлета ў Гданьску. Арганізатары спылучылі ідэю літаратурнай прэміі з ідэяй свабоды, паколькі Гданьск з’яўляецца сімвалам свабоды не толькі ў Польшчы, але і па ўсім свеце. Таму арганізатары вырашылі прасоўваць літаратараў, якія ў сваёй творчасці закранаюць тэму свабоды, а таксама маюць своеасаблівую літаратурную эстэтыку.

У сакавіку падчас жараб’ёўкі з 46 эўрапейкскіх былі выбраны 7, якія прымуць удзел у першым выпуску. Гэта Францыя, Кіпр, Швэцыя, Славакія, Славэнія, Сербія і Беларусь.

У другім этапе творы аўтараў, якія прадстаўляюць згаданыя краіны, будуць перакладзеныя на польскую мову. Менавіта перакладчыкі з замежных моваў, якіх ініцыятары конкурсу запрасілі да ўдзелу ў праекце, вылучалі канкрэтных аўтараў.

Беларусь прадставіць кніга вершаў “Паром праз Ла-Манш” Уладзіміра Арлова, якога на прэмію вылучыў Адам Паморскі, вядомы перакладчык і віцэ-старшыня польскага ПЭН Клубу.

У. Арлоў: Я гэта вельмі цаню. Патрэбна была мая згода на вылучэнне, і я з прыемнасцю згадзіўся. Я надзвычай усцешаны. Для мяне ўзнагародай з’яўляецца ўжо тое, што мяне вылучыў Адам Паморскі. Таму, што Адам Паморскі – гэта геніяльны перакладчык. Я яго ведаў як перакладчыка з расейскай мовы, які пераклаў Дастаеўскага. Я чытаў ягоныя пераклады беларускай паэзіі паралельна з арыгіналам. Я сапраўды быў у захапленні й меў магчымасць яму пра гэта паведаміць. Я думаю, што нашай паэзіі вельмі пашанцавала, што Адам Паморскі ўзяўся вельмі актыўна яе перакладаць. Выйшаў двухтомнік, чакаецца трэці том “Анталогіі беларускай паэзіі” ў ягоным перакладзе. Таму для мяне ўзнагародай з’яўляецца тое, што ён мяне вылучыў. А другой, яшчэ большай узнагародай, з’яўляецца тое, што ён узяўся перакладаць маю кнігу на польскую мову.

Да канца году творы вылучаных кандыдатаў будуць перакладзеныя й выдадзеныя ў адмысловай серіі “Еўрапейскі паэт свабоды – намінацыі”. А пасля ўжо застанецца толькі праца для журы, якое сярод гэтых аўтараў назаве лаўрэата.

Прэмію ў памеры 100.000 злотых (каля 30.000 эўра) заснаваў і фундуе горад Гданьск. Мінавіта там і абвесцяць імя пераможцы падчас Mіжнароднага літаратурнага фестывалю ў 2010 годзе, які таксама адбудзецца ўпершыню.

Арганізатары плануюць вылучаць намінантаў на ўзнагароду раз у два гады, паколькі патрэбны час для перакладчыкаў і сяброў журы, каб грунтоўна пазнаёміцца з творчасцю намінантаў.
паводле polskieradio.pl

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
266