№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаны шорт-ліст "Рускай прэміі"

23 сакавіка 2010

Абвешчаны шорт-ліст
У намінацыі "Буйная проза" прадстаўленыя:

Дзіна Рубіна, "Белая голубка Кордовы" (Ізраіль),
Андрэй Іваноў, "Горсть праха" (Эстонія),
Марыям Петрасян, "Дом, в котором..." (Арменія);

За сваю малую прозу намінаваныя:

Аляксей Курылько, аповесць "Сборище неудачников" (Украіна),
Аляксей Торк, зборнік апавяданняў " Фархад и Ширин" (Кіргізія);

У намінацыі "паэзія" прадстаўленыя:

Аляксандр Кабанаў (Украіна),
Марыя Ціматкова (ЗША),
Сяргей Цімафееў (Латвія).

"Рускую прэмію" будуць уручаць ўжо ў пяты раз, лаўрэатаў назавуць ў Маскве 12 красавіка. Пераможцы атрымаюць па пяць тысяч долараў ЗША, уладальнікі другіх і трэціх прэмій - па дзве тысячы і паўтары тысячы долараў адпаведна. Акрамя таго, упершыню будзе прысуджаная спецпрэмія "За ўнёсак у зберажэнне і развіццё традыцый рускай культуры за межамі Расійскай Федэрацыі"; лаўрэату ўручаць паўтары тысячы долараў ЗША.

Старшыня журы конкурсу – галоўны рэдактар “Знамени” Сяргей Чупрынін. У склад журы ўвайшлі Аляксандр Архангельскі, Цімур Кібіраў, Герман Садулаеў і Барыс Кузьмінскі (Расія), Андрэй Куркоў (Украіна), Алена Скульская (Эстонія) і Сяргей Марэйна (Латвія).
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

317