№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Швецыі ўручаць прэмію імя Астрыд Ліндгрэн

24 сакавіка 2010

У Швецыі ўручаць прэмію імя Астрыд Ліндгрэн


Уладальніка ўзнагароды гэтага года назаве старшыня міжнароднага журы прэміі Лары Лемперт, гаворыцца ў паведамленні для прэсы. У спісе намінантаў на ўзнагароду гэтага года - 167 дзіцячых пісьменнікаў, мастакоў, розных арганізацый, якія працуюць з дзецьмі, з больш, чым 60 краін свету.

Міжнародная літаратурная прэмія памяці Астрыд Ліндгрен была заснавана швецкім урадам у 2002 годдзе пасля смерці пісьменніцы для таго, каб садзейнічаць развіццю дзіцячай і юнацкай літаратуры. Прэмія ўручаецца не толькі пісьменнікам, але і ілюстратарам, а таксама арганізацыям, якія займаюцца папулярызацыяй чытання сярод дзяцей і падлеткаў. Кіраванне прэміяй ускладзена на Раду па культуры - адно з ведамстваў міністэрства культуры Швецыі.
паводле podrobnosti.ua

Чытайце таксама

332