№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Еўропа ўзнагародзіла найлепшых дзіцячых пісьменнікаў

24 сакавіка 2010

Еўропа ўзнагародзіла найлепшых дзіцячых пісьменнікаў
Міжнародная літаратурная прэмія імя Астрыд Ліндгрэн (Astrid Lindgren Memorial Award, ALMA) была заснавана ў 2003 годзе. На яе могуць прэтэндаваць пісьменнікі, ілюстратары, дыктары, чые працы адлюстроўваюць дух знакамітай швецкай казачніцы.

Кіці Кроўтэр (род. 1970) ілюстравала мноства папулярных у франкамоўным свеце дзіцячых выданняў, у большасці з якіх яна таксама з'яўляецца аўтарам тэксту. Дыплом прэміі Астрыд Ліндгрэн і грашовы прыз, які складае 5 млн швецкіх крон, будуць уручаны Кроўтэр 1 чэрвеня ў Стакгольме.

Уладальнік прэміі і медаля імя Ганса Хрысціяна Андэрсана 2010 года Дэвід Алманд — адзін з самых чытаных дзіцячых пісьменнікаў Вялікабрытаніі. Першая ж яго кніга, «Скеліг» (Skellig, 1998), стала бэстсэлерам, атрымала некалькі прэстыжных літаратурных узнагарод і паслужыла асновай для тэатральных пастановак, кінастужкі і нават оперы.

У рашэнні журы прэміі Андэрсана Алманда называюць «стваральнікам магічнага рэалізму для дзяцей».

Прэмія Андэрсэна была заснавана ў 1956 годузе Міжнароднай радай па дзіцячай і юнацкай літаратуры ЮНЭСКА. Яе лаўрэатам не належыць ніякіх грошай, тым не менш узнагарода лічыцца надзвычай ганаровай; яе часам завуць "Маленькай Нобелеўскай прэміяй". У розны час прыз уручалі Астрыд Ліндгрэн, Туве Янсан, Джані Радары.

Прэмію Андэрсана ў намінацыі найлепшы ілюстратар дзіцячых кніг атрымала мастачка Юта Баўэр (Jutta Bauer) з Нямеччыны.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
186