№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Рыбін горад” Наталкі Бабінай выдадзены па-ўкраінску

26 сакавіка 2010

“Рыбін горад” Наталкі Бабінай выдадзены па-ўкраінску
Як пазначана ў анатацыі да кнігі, “твор лучыць у сабе рысы прыгодніцкага, дэтэктыўнага, жаночага і сацыяльнага раману. А яшчэ гэта раман пра Берасце — якое было, якое ёсць і якое будзе. Гэта захапляльная гісторыя кахання, смерці, цудаў і ўратавання”.

Беларуска-ўкраінскія стасункі ў галіне культуры апошнім часам развіваюцца вельмі плённа. Традыцыйным стаў фэст ва Ўкраіне “Беларуская вясна” – сёлета імпрэза адбудзецца ўжо чацвёрты раз. У снежні ў Мінску прайшоў першы фестываль актуальнага ўкраінскага мастацтва ў Беларусі «Пералаз». Што да беларуска-украінскіх літаратурных стасункаў, маладыя паэты рэгулярна спаборнічаюць у так званым паэтычным слэме. Шчыльна сябруюць і літаратары абедзвюх краінаў. Распавядае Наталка Бабіна:

“Украінцы і беларусы маюць вельмі многа таго, што іх лучыць. Гэта і гісторыя, гэта і ментальнасць, і мова. І таму тое, што пішацца ва Ўкраіне, цікава ў Беларусі. Тое, што пішацца ў Беларусі, цікава ва Ўкраіне. Тым больш, што падзеі кніжкі “Рыбін горад” адбываюцца на Берасцейшчыне, а Берасцейшчына – гэта такое месца, якое лучыць украінцаў і беларусаў. І таму выдаўцы, якім я паказала гэтую кніжку, адразу зацікавіліся ёй. Дарэчы, выдаўцы – гэта браты Капранавы, вядомыя асобы ў кіеўскім выдавецкім свеце. У іх мама – беларуска. Беларуская мова ў іх у сям’і як бы другая дзяржаўная мова, яны яе ведаюць, разумеюць, умеюць чытаць па-беларуску. Таму ім было лёгка яе прачытаць і зрабіць выснову адносна зместу гэтай кніжкі”.

Дарэчы, хутка будзе пераклад “Рыбінага горада” на польскую мову. Не так даўно Ўладзімер Арлоў пераклаў антыўтопію украінскага пісьменніка Аляксандра Ірванца “Рівнэ – Ровно” на беларускую мову:

«Калі мы пазнаёміліся, я адкрыў для сябе чалавека, светапогляд якога вельмі блізкі да майго. І, напэўна, іншага я не ведаю на свеце, прынамсі, літаратара, які б так падобна глядзеў на свет, як я. І невыпадкова я пераклаў ягоны раман-антыўтопію “Рівнэ — Ровно” на беларускую мову. Бо наш, я б сказаў, аўтабіяграфічны досвед, пры ўсёй розніцы нашага дзяцінства быў вельмі падобны. Хоць я вырас у русіфікаванай насрозь Беларусі, а ён вырас у той частцы Ўкраіны, якая была тады ўкраінамоўнай, на Ровеншчыне».

На ўкраінскую мову рэгулярна перакладаюць кнігі Андрэя Хадановіча. Беларуская паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч перакладае ўкраінскіх літаратараў Сяргія Жадана і Астапа Слівінскага на беларускую мову. А эсэ ў вершах Марыйкі Мартысевіч “Цмокі лятуць на нераст” Дзвінка Маціяш пераклала на ўкраінскую мову. А літаральна тры тыдні таму ў Кіеве, у бібліятэцы Антановічаў Кіева-Магілянскай акадэміі адбылася імпрэза, прысвечаная міжнароднаму вяселлю маладога беларускага пісьменніка Сяргея Прылуцкага і ўкраінскай паэткі Олэны Сцепаненкі.
паводле svaboda.org

Чытайце таксама

393