№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Мінску ўручылі сёмую літаратурную прэмію “Залаты апостраф”

26 сакавіка 2010

У Мінску ўручылі сёмую літаратурную прэмію “Залаты апостраф”
У кожнай намінацыі было прадстаўлена па сем аўтараў, якія друкаваўся ў часопісе цягам 2009 году. У паэзіі гэта Уладзімір Арлоў, Валерыя Кустава, Рыгор Барадулін; у прозе – Міхась Андрасюк, Дар’я Ліс, Віктар Казько; у дэбюце – Віталь Быль, Алена Радачынская, Алена Селькіна. У паэтычнай галіне “Залаты апостраф” адышоў Валерыі Куставай, у прозе – Міхасю Андрасюку, пераможца ў дэбюце – Віталь Быль.

Вядучы імпрэзы Барыс Пятровіч тлумачыць, у чым адметнасць чарговага “апострафа”:

“З’явілася новая намінацыя, спадзяюся, яна будзе традыцыйнай. Звычайна мы давалі прэмію за лепшыя публікацыі за мінулы год і толькі. А гэтым разам вырашылі даваць прэмію за ўклад у беларускаю літаратуру, за высокія творчыя дасягненні. Яшчэ адна адметнасць, калі ўзгадаць ранейшыя часы,– тое, што галасаванне за намінантаў праводзілася праз інтэрнэт. Спачатку мы вылучалі сямёра лепшых, потым з дапамогай нашых інтэрнэт-чытачоў – тройку. І ўрэшце рэдакцыя называла самага лепшага. Усё ж інтэрнэт – добрая рэч, дэмакратычная, але не ва ўсіх ёсць аднолькавая магчымасць прагаласаваць за сваіх любімых аўтараў. І, канечне ж, у маладых ёсць перавагі ў дадзеным выпадку, маладыя часцей карыстаюцца інтэрнэтам і старэйшыя аўтары ў гэтым сэнсе прайграюць. Таму апошняе слова пакідалі за рэдакцыяй. Тым не менш, нашая думка, як вы бачыце, сёлета у асноўным сышлася з думкай інтэрнэт-чытачоў па ўсіх намінацыях. Усе ж ёсць нейкая звышаб’ектыўнасць і ў гэтым”.

Пераможца ў галіне паэзіі – Валерыя Кустава – падзялілася сваімі адчуваннямі:

“Я шчаслівая, бо напраўду гэта было вялікім гонарам – намінавацца з тымі людзьмі, на творах якіх я вырасла. Я сама галасавала за Барадуліна і думала, што дадуць прэмію яму, але так сталася, што і спадар Барыс, і рэдакцыя, і часткова чытачы вызначылі так. І я, шчыра, вельмі ўсцешаная, буду спадзявацца, што апраўдаю гэтую прэмію ў далейшым тым, што буду ствараць”.

Спадар Алесь – паплечнік Куставай, які прыйшоў падтрымаць яе, лічыць, што яе паэзія – стыль жыцьця:

“Па-першае, мне падабаецца, як яна працуе над словам, як яна піша вершы. І ўвогуле, яна – цудоўны чалавек. Тым больш, Валярына – гэта ўжо стыль. Стыль паводзін, стыль жыцця менавіта. Калі творчасць і сам чалавек неадрыўна павязаныя, калі шчырасць, як і ў вершах, як і ў творчасці, так і размовах сяброўскіх. Гэта сапраўдная беларуская паэзія. Цудоўная паэзія!”
паводле svaboda.org

Чытайце таксама

Сэкс, джаз і алкаголь: выйшаў даведнік па Вільні шалёных 70-х

Пасля цяжкай працяглай працы выйшаў з друку першы беларускі пераклад славутага рамана "Віленскі покер" Рычарда Гавяліса. Антысавецкі дэтэктыў, эратычны трылер і разам з тым даведнік па аўтэнтычнай Вільні,…

Вынікі году па версіі Андрэя Хадановіча: перакладная паэзія

Апошнім часам пры канцы года зрабілася модным падводзіць вынікі. І літаратары не выключэнне. Складаецца ўражанне, што сёлета ў Беларусі заўважна актывізавалася паэтычнае жыццё.

Амерыканскія дажынкі ў кнігарні Логвінаў

Рэдактарка кніжнай серыі "Амерыканка" Марыя Мартысевіч і перакладчык Ігар Кулікоў запрашаюць 6 верасня ў кнігарню "Логвінаў" на прэзентацыю рамана Чарльза Букоўскі “Чытво” па-беларуску.

Новыя пераклады сучаснай беларускай літаратуры выйшлі ў Польшчы

Адразу тры кнігі беларускіх аўтараў выйшлі цягам ліпеня ў люблінскім выдавецтве “Warsztaty kultury“.

іншыя навіны
105