№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Распачата галасаванне "Страчанага Букера" за 1970 год

26 сакавіка 2010

Распачата галасаванне
У шорт-ліст, які складаецца з шасці прэтэндэнтаў, увайшлі:
"Птушкі на дрэвах" (The Birds on the Trees), Ніна Бадэн
"Праблемы" (Troubles), Джэймс Гордан Фарэл
"Паўдзённы заліў" (Bay of Noon), Шырлі Хазард
"Чароўнае полымя" (Fire From Heaven), Мэры Рэно
"Сядушка кіроўцы" (The Driver's Seat), Мюрыэлспарк
"Вівісектар" (The Vivisector), Патрык Ўайт

Прэтэндэнтаў на "Страчаны Букер" вызначыла журы з трох суддзяў, кожны з якіх нарадзіўся ў 1970-м годзе. Аднак канчатковы выбар найлепшай кнігі 1970 года арганізатары прэміі даручылі чытачам - з 25 сакавіка на сайце прэміі адкрыта галасаванне, у якім можа прыняць удзел любы ахвотнік. Галасаванне прадоўжыцца да 23 красавіка 2010 года, а 19 траўня арганізатары назавуць імя лаўрэата.

Па задуме арганізатараў, "Страчаны Букер" павінен выправіць сітуацыю, якая ўзнікла ў 70-х годзе праз змену правіл прэміі. У 1969 і 1970 гадах яе ўручалі за кнігі, апублікаваныя годам раней. Пачынаючы з 1971 года рэгламент быў зменены і "Букера" сталі ўручаць за раманы, выдадзеныя ў год уручэння прэміі. Такім чынам, англамоўная проза 1970 года не патрапіла ў поле зроку "Букера".
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

232