№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

"Доўгі спіс" "Рускага Букера"

2 ліпеня 2009

У гэтым годзе на прэмію намінаваныя 82 творы, да ўдзелу ў конкурсе дапушчаныя 24 творы. У працэсе намінавання ўзялі ўдзел 44 выдавецтвы, 8 часопісаў, 2 універсітэты і 12 бібліятэкаў. У журы ўвайшлі празаік і крытык Павел Басінскі, празаік і гісторык літаратуры Аляксей Варламаў, празаік і крытык Мая Кучэрская, актор і літаратар Уладзімір Рэцэптэр.

У гэтым годзе найстарэйшая ў Расіі незалежная літаратурная прэмія будзе ўручацца ў 18-ы раз. Пераможца атрымае 500 тысяч расійскіх рублёў, фіналісты – па 50 тыс.

“Кароткі спіс” з шасці фіналістаў журы абвесціць 7 кастрычніка, а імя пераможцы стане вядомае 3 снежня. Прэмія “Рускі Букер” уручаецца з 1992 году з ініцыятывы Брытанскай Рады ў Расіі як прэмія, аналагічная брытанскай Букераўскай прэміі. Лаўрэаты “Рускага Букера” апошніх гадоў – Міхаіл Елізараў (2008), Аляксандр Ілічэўскі (2007), Вольга Слаўнікава (2006).

Чытайце таксама

376