№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Уладзімір Арлоў атрымаў прэмію «Еўрапейскі паэт свабоды»

26 сакавіка 2010

Уладзімір Арлоў атрымаў прэмію «Еўрапейскі паэт свабоды»
Беларуская студэнтка Святлана Панкавец, якая прымала ўдзел ва ўзнагароджванні, кажа, што спачатку ў музычным суправаджэнні чыталі выбраныя вершы кожнага з намінантаў. А пасля мэр Гданьска разам з старшынёй журы ўручыў прэмію лаўрэату — Уладзіміру Арлову.

Журы амаль аднагалосна выказалася за перамогу беларускага пісьменніка. Арлоў у сваім слове падзякаваў усім. І адзначыў, што Беларусі ў параўнанні з Польшчай яшчэ трэба пазмагацца за сваю свабоду.

Уладзімір Арлоў прадстаўляў Беларусь на агульнаеўрапейскім конкурсе «Еўрапейскі паэт свабоды» з кнігай вершаў «Паром праз Ла-Манш». Сярод намінантаў былі паэты з Польшчы, Кіпра, Славакіі, Славеніі, Сербіі, Францыі, Швецыі.

З сарака шасці еўрапейскіх краін для ўдзелу былі выбраныя восем. З кожнай краіны-фіналіста выбралі па адным паэце, чыю кніжку пераклалі і выдалі па-польску. Кнігу Арлова пераклаў паляк Адам Паморскі.

Лаўрэата чакае прэмія ў памеры 100 000 злотых.
паводле nn.by

Чытайце таксама

481