№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Іншыя казкі ў кнігарніЎгалерэі

27 сакавіка 2010

Іншыя казкі ў кнігарніЎгалерэі
“А на правым крысе твайго паліта жывуць казкі…” У. Лянкевіч

Зборнік фіналістаў ПЭН-цэнтраўскага конкурса-2009 "Сьвятая праўда ды іншыя казкі" мае выгляд кнігі-клепсідры. Такім чынам у тэксты маладых творцаў (дарэчы, далёка не ўсе з гэтых маладых - пачаткоўцы) можна ўвайсці праз два ўваходы. Левае крыло - уласная творчасць, правае - варштат маладога перакладчыка. Беручы да ўвагі такую дваічнасьць, і прэзэнтацый кнігі мы вырашылі правесці дзве. Наўздагон нядаўняй імпрэзе "Сьвятая праўда" - вечарына "ІНШЫЯ КАЗКІ". Гэтым разам - фокус на літаратурны пераклад.

Уладзь Лянкевіч будзе гаварыць за Гіёма Апалінэра.
Алена Талапіла будзе гаварыць за Генрыха Бёля.
Наталля Давыдоўская будзе гаварыць за Германа Гесэ.
Юлія Шадзько будзе гаварыць за Хорхе Луіса Борхеса.
Алена Пятровіч будзе гаварыць за Яна Бжэхву.
Ганна Янкута будзе гаварыць за класікаў англійскай і галандскай паэзіі.

Паэты
Алеся Башарымава,
Віталь Быль,
Ірына Барысевіч

будуць гаварыць самі за сябе.

Правядзе вечарыну Марыя Мартысевіч.

Уваход вольны.

Адрас кнігарніЎгалерэі: пр. Незалежнасці, 37А
тэл. + 17 290 63 06.
паводле ygallery.by

Чытайце таксама

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

іншыя навіны
204