№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Мінску пройдзе чарговы міжнародны фестываль паэзіі "Парадак слоў"

8 красавіка 2010

У Мінску пройдзе чарговы міжнародны фестываль паэзіі
Перад удзельнікамі не ставіцца аніякіх моўных абмяжаванняў, прадстаўнікі розных літаратурных кірункаў не будуць абмяжаваныя выбарам літаратурнага матэрыялу ў сувязі з дэклараваным міжнародным і пазагрупавым характарам мерапрыемства. Асноўнай задачай Міжнароднага фестывалю паэзіі “Парадак слоў” агранізатары бачаць у пашырэнні культурнага поля беларускай сталіцы ў вобласці найбольш актуальных галінаў сучаснай паэтычнай думкі.

Арганізатары фестывалю:
часопіс «Современная поэзия»
пры падтрымцы
беларускага ПЭН-Центра
грамадска-культурніцкай кампаніі «БУДЗЬМА БЕЛАРУСАМI!»

Аргкамітэт фестывалю: Андрэй Новікаў (Масква), Андрэй Хадановіч (Менск), Зміцер Вішнёў (Менск).

Куратары мерапрыемстваў: Ігар Бабкоў (Менск), Зміцер Вішнёў (Менск), Марыя Мартысевіч (Менск), Андрэй Новікаў (Масква), Дмітрый Строцаў (Менск), Андрэй Хадановіч (Менск), Аляксандр Шышкін (Масква), Андрэй Каровін (Масква), Аляксей Яфімаў (Масква).

Інфармацыйныя партнёры:
Литафиша.ру
Литрадио.ру

ПРАГРАМА ФЕСТВАЛЮ

9 красавіка (пятніца)

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

15.00 – 17.00 – Імпрэза ў межах 4-га фестывалю паэзіі «Парадак слоў», у якой прымуць удзел Адам Глобус, Зміцер Плян, Ілля Сін, Сяргей Календа, Вольга Гапеева, Севярын Квяткоўскі, Анатоль Брусевіч, Віка Трэнас, Мікола Касцюкевіч, Аксана Спрынчан, Міхась Башура, Ігар Жалткоў.

Падчас мерпрыемства будзе прэзентавацца кніга Сяргея Календы «Гiсторыi (не) пра нас. Казкі». Вядоўца Зміцер Вішнёў.

Мастацкая галерэя «Ў» (праспект Незалежнасці, 37А)

18.30 – 20.30 – Адкрыццё 4-го Міжнароднага фестывалю паэзіі “Парадак слоў”, на якой выступяць Уладзімір Арлоў (Менск), Дзмітрый Строцаў (Менск), Зміцер Вішнёў (Менск), Адам Глобус (Менск), Алена Ганчарова (Менск-Масква), Віталь Рыжкоў (Менск), Алена Ісаева (Масква), Аляксандр Шышкін (Масква), Вольга Сульчынская (Масква), Лёша Яфімаў (Масква), Дзмітры Дзмітрыеў (Магілёў), Лера Сом (Полацк) і інш. Вядоўца Андрэй Новікаў.

20.30 – 21.00 – У межах адкрыцця фестывалю – прэзентацыя новай кнігі Андрэя Хадановіча «Несымэтрычныя сны».


10 красавіка (субота) Мастацкая галерэя «Ў» (праспект Незалежнасці, 37А)

12.00 – 12.45 – Сучасныя паэтычныя пераклады. Бяруць удзел Павал Анціпаў, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Віталь Рыжкоў. Вядоўцы – Андрэй Хадановіч і Марыя Мартысевіч.

12.45 – 13.45 – «Паэзія не для ўсіх». Прэзэнтацыя кніжнай серыі «Галерэя Б.» (Менск). Алесь Разанаў, Алег Мінкін, Міхась Баярын, Андрэй Адамовіч. Вядоўца – Ігар Бабкоў.

13.45 – 14.45 – Прэзентацыя кніг выдавецтва «Арт Хаус медиа» (Масква). Бяруць удзел Алена Ісаева, Міхаіл Кагановіч, Андрэй Каровін, Вольга Сульчынская, Аляксандр Рапапорт. Вядоўца – Аляксандр Шышкін.

14.45 – 15.45 – Прэзентацыя кніг выдавецтва «Галіяфы» (Менск). Усевалад Гарачка, Вера Бурлак, Віктар Жыбуль, Аляксей Чубат, Арцём Кавалеўскі. Вядоўца – Зміцер Вішнёў.

15.45 – 17.00 – Выступы гасцей фестывалю «Парадак слоў». Бяруць удзел Дзмітры Бурага (Кіеў), Лёша Яфімаў (Масква), Сяргей Касяшнікаў (Кіеў), Любава Малышава (Масква) і іншыя. Вядоўца – Андрэй Новікаў.

Кавярня "Валерыя" (Валадарскага, 7) 17.30 – 21.00 – Першы беларускі «Турнір паэтаў». Вядоўцы Андрэй Каровін і Аляксей Яфімаў.


11 красавіка (нядзеля) Мастацкая галерэя «Ў» (праспект Незалежнасці, 37А)

12.00 – 13.30 – Паэтычная праграма «8 жанчынаў». Вядоўца – Марыя Мартысевіч.

13.30 – 14.45 – Прэзентацыя фестывалю «Время и место». Бяруць удзел Алена Казанцава, Міхаіл Гончароў, Галіна Дубянецкая, Людка Сільнова. Вядоўца Дмітрый Строцаў.

14.45 – 15.00 – Закрыццё Чацвёртага міжнароднага фестывалю паэзіі «Парадак слоў».

УВАХОД НА ЎСЕ МЕРАПРЫЕМСТВЫ ВОЛЬНЫ

Чытайце таксама

395