№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Раман пра савецкую Эстонію атрымаў прэмію Паўночнай Рады

30 сакавіка 2010

Раман пра савецкую Эстонію атрымаў прэмію Паўночнай Рады
У тлумачальным слове журы гаворыцца:

"Дзеянне рамана Софі Оксанэн ў “Puhdistus” адбываецца ў Эстоніі цягам двух часавых прамежкаў, але тэмы кахання, здрады, улады і бяссілля, што падымаюцца ў ім, існуюць па-за часам. Раман трымае ў напружанні: неадкрытыя таямніцы і прыкрыя ўчынкі ахутваюць усю кнігу, нібы павуцінне, і прымушаюць чытача ўсё больш заглыбляцца ў кнігу. З надзвычайнай дакладнасцю і адпаведнасцю мовы Оксанэн паказвае, якім чынам гісторыя можа ўплываць на чалавека і як яна пранікае ў цяперашняе".

Сваю ўзнагароду, а таксама прызавы фонд у памеры 63000 долараў Софі Оксанэн атрымае ў лістападзе 2010 года ў Рэйк'явіку.

Літаратурная прэмія Паўночнай рады (Nordic Council's Literature Prize) заснаваная ў 1962 годзе і ўручаецца штогод аўтару мастацкага твору, напісанага на адной з моваў Паўночна-Заходняй Еўропы.
паводле norden.org

Чытайце таксама

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
174