№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйдзе аповесць па “Прыцемках”

31 сакавіка 2010

Выйдзе аповесць па “Прыцемках”
Аповесць будзе насіць назву “Кароткае другое жыццё Бры Тэнэра” (The Short Second Life of Bree Tanner). Яна апавядае пра армію вампіраў, якую вампір Вікторыя стварыў для нападу на галоўных герояў «Прыцемак», Бэлу і Эдварда. Сам Бры Тэнэр з'яўляецца ў трэцяй кнізе цыкла, «Зацменне» (Eclipse).

“Жыццё Бры Тэнэра” ў англійскай версіі ўключае 192 старонкі. 5 чэрвеня аповесць выйдзе асобнай кнігай па цане $ 13,99, прычым 1 даляр ад кожнага прададзенага асобніка будзе пералічвацца на карысць Чырвонага Крыжа.

Акрамя таго, з 7 чэрвеня па 5 ліпеня “Жыццё Бры Тэнэра” можна будзе бясплатна прачытаць на сайце www.breetanner.com. Сайт таксама будзе заклікаць да ахвяравання грошай для Чырвонага Крыжа.

Першапачаткова “Жыццё Бры Тэнэра” задумвалася як кароткі аповед для сайта Маер, потым як частка даведніка па свеце “Прыцемак”, але ў выніку атрымалася занадта доўгай.

Тэарэтычна выхад аповесці яшчэ можа быць сарваны, адзначае The Guardian: Маер ўжо знішчыла чарнавік пятай кнігі “Прыцемак” пасля таго, як ранняя версія тэксту трапіла ў інтэрнэт. Зрэшты, пісьменніца спадзяецца захаваць тэкст "Тэнэра» у таямніцы да публікацыі.
паводле openspace.ru

Чытайце таксама

315