№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

“Людзі на балоце” Івана Мележа пераклалі на мову яруба

1 красавіка 2010

“Людзі на балоце” Івана Мележа пераклалі на мову яруба


Падчас вучобы ў Беларусі Акінвумі вывучаў рускую і беларускую мову, а таксама зацікавіўся нацыянальнай літаратурай. Найбольш замежнага студэнта ўразіла “Палеская хроніка” Івана Мележа, праблема зямлі і кахання. Перакладчык кажа:

- Калі я вучыўся ў Беларусі, мне захацелася пачытаць чаго-кольвек з беларускай літаратуры. Калі я прачытаў “Людзі на балоце”, я загарэўся перакласці гэты твор на родную мову. Мяне ўразіла найперш, наколькі розныя рэаліі ў Беларусі і ў Нігерыі, але настолькі ж падобныя праблемы хвалююць беларускіх і нігерыйскіх пісьменнікаў.

Пераклад зроблены Акінвумі Агуэбе на мову яруба, якая з’яўляецца найбольш распаўсюджанай з 400 моў гэтай краіны побач з ігба і хаўса. Дзяржаўнай мовай Нігерыі з’яўляецца ангельская мова. Перакладчык дзеліцца цяжкасцямі перакладу:

- У мове яруба няма адмысловага слова для абзначэння балота, таму даводзілася перадаваць гэты панятак апісальна: tutù iyêpê – гэта мокры пясок. Літаральна назва “Ènìyàn lórí tutù iyêpê” у перакладзе гучыць як “Людзі на мокрым пяску”.

Кніга выдадзена пры дапамозе Беларускага консульства ў Нігерыі. Некалькі асобнікаў перакладу неўзабаве паступяць у фонд Нацыянальнай Бібліятэкі Рэспублікі Беларусь.

Падчас працы над перакладам Акінвумі Агуэбе склаў невялікі беларуска-ярубскі слоўнік на 3 тысячы слоў. Для стварэння прыстойнага лексікаграфічнага выдання яму яшчэ не хапае досведу і дасканалага валодання мовай. Праз наш часопіс Акінвумі Агуэбе звяртаецца да беларусаў па дапамогу ў складанні слоўніка. Усім зацікаўленым і ахвотнікам можна пісаць на электронны адрас перакладчыка Мележа: oguhebe@gmail.com.

Нагадаем, што беларускія творы ўжо перакладаліся на экзатычныя для нас мовы свету. Творы Васіля Быкава перакладзены на арабскую, хіндзі, іўрыт і суахілі. Асобныя творы Уладзіміра Караткевіча перакладзены на в’етнамскую мову і эсперанта. А выбраныя вершы Рыгора Барадуліна выйшлі ў Японіі ў перакладзе Сікоку Такуяма.

Чытайце таксама

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

іншыя навіны
647