№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Міжнародны паэтычны фестываль-2009

4 ліпеня 2009

Міжнародны паэтычны фестываль-2009
У мінулым годзе фінансаванне фестывалю праходзіла незвычайным чынам: пасля ўсіх паэтычных перформансаў і выступленняў публіцы было прапанавана заплаціць якую заўгодна суму грошай – столькі, колькі наведвальнікі палічаць неабходным. У гэтым годзе арганізатары фестывалю зноў звярнуліся да такога ж спосабу збірання сродкаў – магчыма, гэта стане традыцыяй фестывалю.

Відэа- і аўдыёзапісы ўсіх паэтычных выступленяў амаль адразу пасля іх правядзення рабіліся даступнымі для прагляду і праслухоўвання он-лайн. Іх можна паглядзець на сайце international.poetryinternationalweb.org, а таксама тут.

У спісе ўдзельнікаў фестывалю прысутнічае ўжо даўно знаёмае ўсім беларускім аматарам паэзіі імя Вальжыны Морт (Беларусь–ЗША), а таксама імя нідэрландца Ар’ена Дэйнкера, падборка вершаў якога змешчаная ў першым нумары часопіса “ПрайдзіСвет” (прачытаць можна тут). Апроч спадара Дэйнкера Нідэрланды на гэтым фестывалі прадстаўлялі Рутхер Копланд, Херыт Каўвэнар, Л. Ф. Розэн, Нахум М. Вэйнберх. Сярод удзельнікаў названыя Вера Паўлава (Расія–ЗША), Сігітас Парулскіс (Літва), Пётр Сомэр (Польшча), а таксама паэты з Палестыны, Кітаю, Вялікабрытаніі, Італіі, Фінляндыі, Новай Зеландыі, Даніі, Іраку, Францыі, Японіі, Ірландыі, Венгрыі, ЗША, Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.

Наступны, 41-ы Міжнародны паэтычны фестываль-2010 плануецца правесці ў Ротэрдаме 12–18 чэрвеня 2010 году.

Чытайце таксама

351