№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Дыскусійны праект “Жаночы досвед у грамадcтве і літаратуры”

5 красавіка 2010

Дыскусійны праект “Жаночы досвед у грамадcтве і літаратуры”
“Жанчыны выходзяць з-пад кантролю” (Кнігарня Наша ніва, 2007) і “Пакахай мяне, калі ласка” (Кнігарня пісьменніка, 2009) – два зборнікі жаночай прозы, падрыхтаваныя незалежнымі выдавецкімі ініцыятывамі.

Што будзем рабіць:

Збіраемся тройчы ў кнігарніЎгалерэі (пр. Незалежнасці, 37А) і размаўляем пра тое, ЧЫМ ЁСЦЬ СУЧАСНАЯ БЕЛАРУСКАЯ ЖАНОЧАЯ ПРОЗА.

Заўсёды з намі – таленавітыя аўтаркі, ўдзячныя чытачы, цвярозыя крытыкі і тыя, хто хоча ведаць, чаму можа навучыць сваіх і чужых дзяцей жанчына, якая стварае літаратуру.

Як гэта будзе адбывацца:

Першая дыскусія праходзіць сярод літаратурных крытыкаў і літаратуразнаўцаў. Гаворым пра асаблівасці жаночага пісьма як такога і беларускага ў прыватнасці. Мадэратары: Вольга Гапеева і Ірына Герасімовіч. Дыскусанты: Барыс Пятровіч, Ірына Саламаціна, Святлана Калядка, Ігар Бабкоў.

У другой дыскусіі ўдзельнічаюць актывісткі жаночых рухаў і самотныя змагаркі за правы жанчын. Адказваем на пытанне: ці мяняе гэтая літаратура сучасную беларускую жанчыну, а калі мяняе, то ў які бок. Мадэратары: Аляксандра Дынько і Яўгенія Іванова.

На трэцюю дыскусію прыйдуць студэнты-інжэнеры, -псіхолагі і медыкі. Гаворым пра тое, ці цікава гэта ўсё чытаць, і як інтарэс да такой літаратуры залежыць ад прафесіі. Мадэратар: Анатоль Івашчанка.

Навошта ўсё гэта трэба:

Каб зразумець, хто гэта піша і хто гэта чытае. Каб даведацца, ці ёсць нешта адметнае у жаночым спосабе пісьма і бачання свету. Каб звесці разам жывых жанчынаў і літаратурных герояў. Каб сустрэцца і сказаць адзін аднаму прыемныя і важныя словы.

Гэта адкрытыя дыскусіі -- ПРЫЙДЗІ І СКАЖЫ СВАЁ СЛОВА!

Месца правядзення дыскусій – кнігарняЎгалерэі (Мінск, пр.Незалежнасці, 37А)

паводле ygallery.by

Чытайце таксама

322