№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаныя пераможцы V Міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі "Свабодны тэатр"

6 красавіка 2010

Абвешчаныя пераможцы V Міжнароднага конкурсу сучаснай драматургіі
Гран-пры ў першай намінацыі атрымала п'еса "Утечка" Віктара Калітвянскага (Расія), другую прэмію – п'еса "Град нездешний" Ягора Чарлака (Расія), трэцюю прэмію – "Котенок на столбе" Ганны Данатавай (Расія ). Спецыяльнам прызам журы ўзнагароджаная п'еса "Слепата" Дар'і Стокер (Швейцарыя).

У намінацыі "П'еса малой формы і эксперыментальны тэкст для тэатра" Гран-пры атрымаў твор "Вельмі нетэатральныя п'есы тры" Валерыя Шэргіна (Расія). Другую прэмію атрымала п'еса "Партыя" Уладзіміра Зуева (Расія), трэцюю прэмію падзялілі п'есы "Прас" Ганны Шаўчэнка (Расія) і "Рада" Керэны Клімоўскі (ЗША). Спецыяльны прыз журы быў уручаны за п'есу "Жыццё без тармазоў" Алене Ерпылёвай (Расія).

Таксама былі ўручаныя спецыяльныя прызы. Прыз драматурга Тома Стопарда "Яркі дэбют" атрымала п'еса "Добры чалавек з маленькай еўрапейскай краіны" Рымы Ушкевіч (Беларусь). Прыз актораў "Свабоднага тэатра" дастаўся Алене Шахноўскай за п'есу "Поры дня" (Расія), прыз дзіцячага журы падзялілі п'есы "Сляпая і Нямы" Паўла і Зульфіі Зорыных (Расія) і п'еса "Чёкала" Андрэя Асіненкі (Расія).

Прызам грамадзянскай ініцыятывы "Мы памятаем" "Пераадоленне" ўзнагароджаны беларускі дыджэй Лаўр Бержанін.

Агулам сёлета ў конкурсе ўзялі ўдзел 390 п'ес з 12 краін: Беларусі, Балгарыі, Венгрыі, Ізраіля, Латвіі, Малдовы, Польшчы, Расіі, ЗША, Украіны, Чэхіі і Швейцарыі.

Ініцыятарам конкурсу сучаснай драматургіі выступае беларускі "Свабодны тэатр". Сваёй галоўнай мэтай гэтае творчае спаборніцтва ставіць выяўленне новых таленавітых драматычных твораў і дапамогу ў папулярызацыі новай п'есы ў тэатральным асяроддзі.
паводле БелаПАН, tut.by

Чытайце таксама

323