№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

"Кніжны салон" запрашае кнігалюбаў

6 красавіка 2010





"Кніжны салон" працуе з усімі беларускімі выдавецтвамі, у першую чаргу прапагандуе беларускую кнігу. Сваё месца на паліцах занялі кнігі з серыі "Кнігазбор", "Школьная бібліятэка", "ЖЗЛ", "Беларуская энцыклапедыя" і інш. Наогул жа ў "Кніжным салоне" прадстаўлены наступныя раздзелы: Краязнаўства, Мастацкая літаратура, Кніжныя скарбы, Грамадскія навукі, Гісторыя, Тэхніка, Матэматыка, Фізіка, Гуманітарныя навукі. Некалькі раздзелаў кнігарні прысвечаны вывучэнню мовы: Замежная мова, Беларуская мова, Руская мова, Руская мова для іншамоўных студэнтаў. Асаблівая ўвага надаецца зместу і паліграфічнай якасці выданняў.



Новая кнігарня мае невялікую гандлёвую плошчу, аднак кожнай кнізе тут адведзена асобнае месца на паліцы. Каб пакупніку не даводзілася адшукваць патрэбную кнігу ў кніжных завалах, дырэкцыя кнігарні вельмі пільна адбірае асартымент. У прыватнасці "Кніжны салон" адмовіўся ад школьнай дыдактычнай літаратуры і канцылярскіх тавараў, якія лёгка можна знайсці ў любой іншай кнігарні. Затое вялікая ўвага надаецца дзіцячым ілюстраваным выданням.



Соф'я Антонаўна падзялілася ўражаннямі ад першага дня працы на новым месцы:
- Сёння ў нас шмат наведнікаў, яны прыходзяць і не спяшаюцца сысці. Заходзілі такія вядомыя асобы, як Генадзь Бураўкін, Анатоль Бутэвіч, Міхась Чарняўскі, жадалі поспехаў.



Наогул Соф'я Антонаўна чалавек шчыры і цікаўны. За гады працы ў кнігарні яна навучылася распазнаваць людзей па кнігах. Праз кнігу займела сяброўства са шматлікімі пісьменнікамі і бібліяфіламі. Вось і сёння патэлефанаваў Ніл Гілевіч і павіншаваў "Кніжны салон" з адкрыццём. Гэтыя знаёмствы Соф'я Антонаўна называе "банкам дадзеных яе сэрца".

У бліжэйшых планах кнігарні паставіць кампутар для агульнага карыстання, каб кожны мог прыйсці і пашукаць у базе патрэбную кнігу ці замовіць у выпадку яе адсутнасці. У хуткім часе з'явіцца сайт "Кніжнага салону", дзе можна будзе азнаёміцца з асартыментам кнігарні ў рэжыме онлайн. Па тэлевізары плануецца круціць фільмы пра кніжнае мастацтва, рэкламныя ролікі пра новыя кнігі.



У "Кніжным салоне" ёсць магчымасць пасядзець і пагартаць кнігу. А ў хуткім часе плануецца ладзіць рэгулярныя сустрэчы з аўтарамі і выдаўцамі.

"Кніжны салон" на Калініна 5, што ўверх па вуліцы ад крамы "1000 дробязяў", вас рады вітаць з 10 да 19 штодзень, у суботу да 18, выходны – нядзеля.

Чытайце таксама

885