№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Ліставанне з Юрасём Пацюпам

8 красавіка 2010

Ліставанне з Юрасём Пацюпам
Адрасанты: Валянцін Акудовіч, Галіна Дубянецкая, Валярына Кустава, Алена Масла, Ларыса Раманава, Людка Сільнова, Міхась Скобла, Аляксандр Фядута, Віктар Шніп, а таксама квартэт гітарыстаў БДАМ пад кіраўніцтвам Валера Жывалеўскага і Яраш Малішэўскі.

Вядоўца Аксана Спрынчан.

Для тых, хто лічыць, што найцікавейшы парадак слоў і найнесумернейшыя сны ў Юрася Пацюпы.

Пачатак у 18.00.

У Музеі Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7А).

Уваход без канвертаў.
паводле sprynchan.livejournal.com

Чытайце таксама

337