№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Абвешчаныя фіналісты прэміі IMPAC

13 красавіка 2010

Абвешчаныя фіналісты прэміі IMPAC

    Гебранд Бакер (Gerbrand Bakker, Нідэрланды), “The Twin”;

    Мюрыэль Барберы (Muriel Barbery, Францыя), “The Elegance Of The Hedgehog”;

    Джозэф О'Ніл (Joseph O'Neill, Ірландыя), “Netherland”;

    Мэрылін Робінсан (Marilynne Robinson, ЗША), “Home”;

    Рос Рэйзін (Ross Raisin, Вялікабрытанія), “God's Own Country”;

    Крыстаф Хайн (Christoph Hein, Германія), “Settlement”;

    Зоі Хелер (Zoe Heller, Вялікабрытанія), “The Believers”;

    Роберт Эдрык (Robert Edric, Вялікабрытанія), “In Zodiac Light “.




На фота з афіцыйнага сайта прэміі Лорд-мэр Дубліна
і апякунка прэміі Эмер Кастэла перавозіць кнігі
фіналістаў прэміі на ровары.


Доўгі спіс прэміі складаўся з 156 раманаў. У выбары фіналістаў ўдзельнічалі 163 бібліятэкі з 123 гарадоў свету. Пераможца прэміі будзе абвешчаны 17 чэрвеня 2010 года.

IMPAC (International Dublin/IMPAC Literary Award), заснаваная ў 1996 годзе мэрыяй Дубліна і міжнароднай кансалтынгавай кампаніяй IMPAC (Improved Management Productivity and Control), штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Флорыдзе, лічыцца адной з самых прэстыжных літаратурных прэмій. Яе лаўрэат атрымлівае 100 тысяч еўра. У розныя гады пераможцамі прэміі былі Герта Мюлер, Мішэль Уэльбэк, Архан Памук. Лаўрэатам 2009 года быў названы амерыканец Майкл Томас. Намінаваць на прэмію можна любы празаічныя творы, выдадзеныя па-англійску ў арыгінале або перакладзе.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

377