№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Расійскую прэмію "Паэт" атрымаў Сяргей Гандлеўскі

14 красавіка 2010

Расійскую прэмію
Раней Гандлеўскі ўжо атрымліваў прэміі "Антыбукер" за кнігу вершаў "Праздник", "Малы Букер" за аповесць "Трепанация черепа" (абодва - у 1996 годзе) і "Маскоўскі кошт" за кнігу "Опыты в стихах" (2009 год).

Прэмія "Паэт" была заснаваная ў 2005 годзе Таварыствам заахвочвання рускай паэзіі па ініцыятыве Анатоля Чубайса, тады - старшыні праўлення РАТ "ЕЭС Расіі". З 2008 года, калі РАТ ЕЭС было ліквідаванае, партнёрам прэміі стаў некамерцыйны фонд "Энергія будучыні". Лаўрэатамі прэміі могуць стаць паэты, якія пішуць на рускай мове.

Раней прэміяй ўзнагароджвалі Аляксандра Кушнера, Алесю Нікалаеву, Алега Чухонцава, Цімура Кібірава і Іну Ліснянскую.
паводле lenta.ru

Чытайце таксама

238