№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У нядзелю ў Чырвоным касцёле прэзентуецца новая кніга Рыгора Барадуліна

22 красавіка 2010

У нядзелю ў Чырвоным касцёле прэзентуецца новая кніга Рыгора Барадуліна
Складальнік і рэдактар выдання, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Ала Сакалоўская адзначыла, што прэзентацыя пройдзе падчас святой імшы, якую ўзначаліць генеральны сакратар Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі Антоні Дзем’янко.

Як адзначыла Сакалоўская ў інтэрв’ю БЕЛАПАН, у 452-старонкавае ілюстраванае літаратурна-мастацкае выданне, якое ўбачыла свет ў выдавецтве Чырвонага касцёла, увайшлі новыя вершы слаўнага паэта, напісаныя напачатку XXI стагоддзі. Зборнік надрукаваны напярэдадні 75-годдзя аўтара, якое адзначалася 24 лютага.

У падрыхтоўцы выдання ўдзельнічалі ксёндз-плябан касцёла Ўладзіслав Завальнюк і мастак Генадзь Мацур.
паводле naviny.by

Чытайце таксама

318