№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

У Дзень Кнігі новай кніжнай сталіцай свету стала Любляна

23 красавіка 2010

У Дзень Кнігі новай кніжнай сталіцай свету стала Любляна
Бо, як сцвярджаюць славенцы, Любляна жыве кнігамі - і цяпер у гэтым могуць пераканацца ўсе ахвотныя.

Любоў да чытання люблянцаў пацвярджаецца як разнастайнасцю гарадскіх кнігарняў і мноствам публічных бібліятэк, так і іх непаўторнай атмасфераю. А каб даказаць, што Любляна і кніга разам сур'ёзна і надоўга, арганізатары запланавалі каля 300 мерапрыемстваў, закліканых выхоўваць культуру чытання, спрыяць даступнасці кніг, прэзентаваць розныя літаратурныя галіны і напрамкі – адбывацца ж гэта будзе ледзь не штодня! Найперш вылучаюцца адметнасцю фестываль «Літаратура свету: фабула 2010», які збярэ разам пісьменнікаў з усіх кантынентаў, і Сусветны кніжны саміт, у якім прымуць удзел прызнаныя кніжныя эксперты з усяго свету.

«Адкрытыя чытанні» пройдуць у гарадскіх парках, транспарце і замках; распрацаваныя спецыяльныя «кніжныя» маршруты па горадзе з наведваннем месцаў нараджэння і пражывання вядомых славенскіх пісьменнікаў г.д. У якасці своеасаблівых міні-бібліятэк выкарыстоўвацца нават аўтобусныя прыпынкі: пасажыры змогуць браць там кнігі, чытаць іх у дарозе, а пасля прачытання вяртаць на месца. Перформансы пад адкрытым небам, выставы, літаратурныя сустрэчы і многае-многае іншае чакае жыхароў і гасцей Любляны на працягу знаходжання горада ў статусе кніжнай сталіцы свету.

Падобна да таго, што ЮНЕСКА такі не памылілася, даўшы гораду такі ганаровы статус. Гэты выбар, дарэчы, быў абгрунтавана высокім узроўнем развіцця кніжнай сеткі ў Любляне, а таксама высокім адсоткам чытацкай публікі. Улічваючы, што кожны год у горадзе выходзіць не менш, чым 4500 новых кніг, 1000 з якіх мастацкія - у люблянцяў проста няма выбару.
паводле Друг читача

Чытайце таксама

Сталі вядомыя імёны фіналістаў прэміі імя Ежы Гедройца

Журы Прэміі імя Ежы Гедройца зацвердзіла Кароткі спіс. У яго ўвайшлі...

Найлепшая перакладная проза за 2017 па версіі Андрэя Хадановіча

Перакладной прозы за мінулы год у нас выйшла столькі, што і літаратурныя крытыкі звярнулі ўвагу, і некаторыя арыгінальныя празаікі спалохаліся: а ці такія яны ўжо арыгінальныя, каб вытрымаць гэту канкурэнцыю.

Кніжная серыя "Амерыканка" шукае чытачоў праз краўдфандынг: Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд па-беларуску

Падчас краўдфандынг-кампаніі “Лета з “Амерыканкай” на платформе ulej.by, перакладчыкі і выдаўцы спадзяюцца сабраць 30 тысячаў беларускіх рублёў на выпуск чатырох пілотных кніг серыі. У малым, кішэнным…

Трэці "Холмс" па-беларуску: з чаго ўсё пачалося

У выдавецтве “Янушкевіч” выйшла трэцяя кніга з серыі пра Шэрлака Холмса. У ёй пад адной вокладкай змешчаныя дзве аповесці Артура Конана Дойла — “Эцюд у пунсовым” і твор, які даў кнізе назву — “Знак чатырох”.…

іншыя навіны
118