№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Міжнародны дзень кнігі ў Польшчы

23 красавіка 2010

Міжнародны дзень кнігі ў Польшчы
Ідэя свята сапраўды нарадзілася ў Каталоніі. У 1926 годзе з ёю выступіў выдаўца з Валенсіі Вінсэнт Андрэс. Напачатку планавалася звязаць гэты дзень з датаю 7 кастрычніка, праўдападобнаю датаю смерці Сервантэса. Але паколькі не было поўнай упэўненасці, што гэта сапраўдная дата, то ў выніку быў абраны дзень 23 красавіка. Гэта дзень народзін ці смерці вядомых пісьменнікаў Морыса Друона, Халдоўра Кільяна Лакснеса, Уладзіміра Набокава, Уільяма Шэкспіра.

Гэта традыцыя звязана са старой каталонскай легендай. Калі святы Юры забіў цмока, то з кропляў крыві, якія падалі на зямлю, вырасталі чырвоныя ружы. Закаханыя дарылі адзін адному гэтыя ружы разам з кнігай. Гэтая цудоўная традыцыя паказвае пачуццё, якое павінна быць да кнігі – любоў.

У Польшчы сёння ва ўсіх кнігарнях да кожнай купленай кнігі ў падарунак далучаецца ружа. Незвычайна Дзень кнігі святкуе польская сталіца. Па вуліцах Варшавы цэлы дзень курсуюць аўдыёбусы – гэта аўтобусы, дзе пасажыры могуць паслухаць выбраныя фрагменты кніг, прачытаныя вядомымі акторамі. Такім чынам арганізатары акцыі хочуць заахвоціць пасажыраў больш блізка пазнаёміцца з кнігаю. Арганізатары спадзяюцца, што пасля паездкі ў аўдыёбусе пасажыр абавязкова прачытае кнігу, фрагмент якой пачуў.

Старшыня Польскай палаты кнігі Пётр Марцішук кажа, што статыстыкі не сведчаць на карысць кнігам. Палякі чытаюць вельмі мала.

П. Марцішук: 62% палякаў увогуле не трымалі ў руках ніводнай кнігі. Гэта вельмі дрэнныя вынікі. У рэйтынгу Польшча застаецца далёка за эўрапейскімі краінамі. Вельмі шмат чытаюць у скандынаўскіх краінах, у Нямеччыне. Калі казаць пра кніжны рынак, то ў Польшчы ён не перакрочвае 3 мільярдаў злотых, няма нават мільярда эўра. Для параўнаньня, кніжны рынак у Нямеччыне складвае 9 мільярдаў эўра.

Чытаць кнігі ў сучасным сьвеце можна ня толькі трымаючы ў руках друкаванае выданьне. Гэта можна рабіць пры дапамозе кампутара, можна слухаць аўдыёкнігі, якія апошнім часам набіраюць усё большую папулярнасць. Беларускі пісьменнік Уладзімер Арлоў, у якога нядаўна выйшла цэлая калекцыя аўдыёкніг, лічыць, што пазіцыя традыцыйнай кнігі, прынамсі ў Беларусі, застаецца непарушнай.

У. Арлоў: У. АрлоўУ. Арлоў: Мне ўзгадваецца той час, калі ў нашае жыццё імкліва ўвайшло тэлебачанне. З’явілася меркаванне, што кінатэатры будуць пустыя. Потым гаварылася, што людзі перастануць хадзіць у тэатр, бо ёсць магчымасць глядзець тэатральныя пастаноўкі на тэлеэкране. Але прайшоў час і прагнозы не спраўдзіліся. Я думаю, што памыляюцца і тыя, хто думае, што кніга ў яе традыцыйным выглядзе калі-небудзь адыдзе ў гісторыю.

Шматлікія даследаванні над чытаннем кніг сведчаць аб тым, што чалавек, выхаваны на тэлевізары ці кампутары, функцыянуе цалкам інакш, чым той, хто чытае кнігі. Так адбываецца, бо чытанне вельмі пазітыўна ўплывае на развіццё чалавека. Кнігі вучаць думаць, развіваюць фантазію, вучаць правільна выказвацца і быць цярплівым.
паводле polskieradio.pl

Чытайце таксама

Выйшла дэтэктыўная кніга Роберта ван Гуліка пра Старажытны Кітай

У выдавецтве “Кнігазбор” выйшаў зборнік дэтэктыўных апавяданняў Роберта ван Гуліка “Следства вядзе суддзя Дзі”. Перакладчыца — Ганна Янкута. Кніга падрыхтаваная сумесна Саюзам беларускіх пісьменнікаў і…

Прэмію Шэрмана ўручаць 25 кастрычніка

Сёлета на прэмію Шэрмана намінаваліся 32 кнігі, перакладзеныя з 15 моваў.

Вера Бурлак стала сёлетняй лаўрэаткай прэміі Шэрмана

Прэмія імя Карласа Шэрмана была ўручана Веры Бурлак за паспяховы сінтэз перакладчыцкіх тэхнік пры пераўвасабленні мастацкага ўніверсуму Льюіса Кэрала ў перакладзе кнігі «Скрозь Люстэрка і што ўбачыла там…

іншыя навіны
224