№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Выйшаў беларускі пераклад аўтабіяграфіі Багуслава Радзівіла

27 красавіка 2010

Выйшаў беларускі пераклад аўтабіяграфіі Багуслава Радзівіла
Жыццё гэтага чалавека было надзвычай насычаным, поўнілася супярэчлівымі фактамі і разнастайнымі цікавосткамі.

З сямі гадоў выхоўваўся ў ВКЛ, у 1637 выехаў вучыцца ў Нідэрланды, але кінуў навучанне дзеля ўдзелу ў вайне з іспанцамі. Пазней вучыўся ў Парыжы, у рыцарскай Акадэміі. Шмат падарожнічаў па Еўропе, удзельнічаў у многіх войнах.

У 1648 г. Багуслаў Радзівіл вярнуўся ў Рэч Паспалітую. Тады ж наняў 2 тысячы пехацінцаў і накіраваў іх супраць казакаў. У антыказацкіх кампаніях удзельнчаў як генерал каралеўскай гвардыі. Аднак ужо праз некалькі год Багуслаў Радзівіл становіцца прыхільнікам Кейданскай уніі – пераходу ВКЛ пад пратэктарат Швецыі. Ён паспеў паваяваць як за Швецыю (узначальваў брандэнбургскую армію на тэрыторыі Прусіі), так і супраць яе ў Курляндыі, калі вярнуўся на бок Рэчы Паспалітай.

Войны не былі адзіным захапленнем Багуслава Радзівіла. Ён валодаў вялікай латыфундыяй, пасля смерці бацькі стаў уладальнікам Слуцкага і Капыльскага княстваў, многіх маёнткаў, а пасля шлюбу са сваёй стрыечнай пляменніцай Ганнай Марыяй, дачкой Я.Радзівіла, атрымаў Кейданы, Дубінкі, Біржы, Заблудаў, Койданава, Беліцу, трымаў Мазырскае, Бранскае, Барскае староствы.

Разам з землямі і гарадамі Багуслаў Радзівіл калекцыянаваў і духоўныя каштоўнасці. У Слуцку ён сабраў архіў і бібліятэку. Падтрымліваў кальвінісцкія зборы і школы. Збіраў творы мастацтва і нават складаў рэлігійныя гімны. Багуслаў Радзівіл таксама з’яўляецца аўтарам замалёвак з панарамамі беларускіх гарадоў, эскізаў і праектных чарцяжоў самых разнастайных пабудоў.

Аб самых таемных момантах жыцця Багуслава Радзівіла зараз можна даведацца з яго аўтабіяграфіі, што выйшла ў выдавецтве «Радыёла-плюс». Укладальнікам «Аўтабіяграфіі» кнігі выступіў Уладзімір Сіўчыкаў, прадмову да яе напісаў пасол Польшчы ў Беларусі Генрык Літвін.

Першае польскамоўнае выданне пабачыла свет у 1979 годзе, цяпер жа яна выйшла па-беларуску ў перакладзе А. Бутэвіча.
паводле nn.by

Чытайце таксама

467