№21: Знак прысутнасці

№21: Знак прысутнасці

Мы прысвячаем новы нумар “ПрайдзіСвета” феномену сувязі літаратуры і гомасэксуальнасці, альбо, кажучы мовай ХХІ стагоддзя, сувязі літаратуры і ЛГБТК. Ці застаецца літаратура літаратурай, калі адкрывае нам сусвет цялеснасці, сэксуальнасці, інтымнасці? Чаму беларуская літаратура моцная ў апісанні вайны і такая бездапаможная, стэрыльная ў апісанні цялеснасці і сэксуальнасці? Ці існуе беларуская ЛГБТК-літаратура? На гэтыя і іншыя пытанні можна будзе знайсці адказы ў нумары

Чытаць далей

Э. Хэмінгуэй быў агентам савецкай выведкі ў ЗША

9 ліпеня 2009

Э. Хэмінгуэй быў агентам савецкай выведкі ў ЗША
Згодна з нататкамі былога афіцэра КДБ Васільева, якія ён рабіў у архівах сталінскай выведкі Масквы ў 1990-я гады, “шпіён-аматар” Хэмінгуэй быў завербаваны агентурай у 1941 годзе перад сваёй вандроўкай у Кітай.

Агент “Арго” (менавіта такое кодавае імя атрымаў пісьменнік) “неаднаразова выказваў гатоўнасць і жаданне дапамагчы”, калі сустракаўся з савецкімі агентамі ў Гаване і Лондане ў 1940-я гады. Але, па словах Васільева, яму не ўдалося “забяспечыць нас звесткамі палітычнага характару” і “паказаць свае здольнасці на практыцы”, таму кантакты з агентам Арго былі прыпыненыя пры канцы 1940-х гадоў.

Кіравала Хэмінгуэем таемнае жаданне знайсці больш матэрыялу для сваёй творчасці, ці ён напраўду быў шчыры, але няздольны да агентурнай дзейнасці, дакладна не вядома.
паводле guardian.co.uk

Чытайце таксама

419